Cifrapalota (літ. Упрыгожаны палац) — палац у г. Кечкемет у стылі сецэсіён. Пабудаваны ў 1902 г. па праекце архітэктара Маркуша Геза. Некалі ў памяшканнях палаца размяшчаліся — разнастайныя крамы, кватэры, казіно. Дэкор фасада і дахоўку вырабілі на заводзе «Жолнаі».
З 1983 г. у палацы «Cifrapalota» размешчана карцінная галерэя горада. У залах прадстаўлены тры каштоўныя калекцыі карцін. У 1911 г. калекцыю з 81 карцін падарыў гораду знакаміты венгерскі калекцыянер Марсель Немеш. Сярод найбольш каштоўных экзэмпляраў калекцыі творы такіх вядомых венгерскіх мастакоў, як Міхай Мункачы, Берталан Секей, , , , , .
Другая калекцыя належала , пасля Ферэнцу Клюксу. Сам Ферэнц Клюкс быў простым пекарам, але таксама з’яўляўся знатаком жывапісу, менавіта ён купіў калекцыю Вольфнера ў сына Іштвана Фаркаша. быў мецэнатам і выдаўцом часопіса «Мастацтва» (). Ён аплачваў стыпэндыю пачынаючым таленавітым мастакам, сярод іх такія знакамітасці як Ласла Меднянскі і . У сваю чаргу тыя адорвалі яго сваімі карцінамі. У выніку чаго самая вялікая калекцыя карцін Ласла Меднянскага знаходзіцца менавіта ў Карціннай галерэі Кечкемета. Гэту калекцыю дапаўняюць работы і .
Трэцяя і самая вялікая калекцыя галерэі — гэта творы мастака (1904—1980), якая складаецца з 2000 карцін і 8000 рысункаў.
У 2002 г. у Карціннай галерэі горада праходзіла выстаўка выяўленчага мастацтва Біенале Сучаснай хрысціянскай іканаграфіі. Некаторыя творы, прадстаўленыя на выставе, былі падораны галерэі, дзякуючы чаму калекцыі папоўніліся яшчэ некалькімі шэдэўрамі.
Літаратура Somorjai Ferenc: Kecskemét (Panoráma, 2007) A Cifrapalotáról lásd az 57-59. o. ISBN 978-963-243-933-4
Спасылкі
Катэгорыя:Палацы Венгрыі Катэгорыя:Музеі Венгрыі Катэгорыя:Кечкемет