Юрый Анатолевіч Сяргееў (; ) — украінскі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны. Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН (2007—2015).
Біяграфія Вучыўся ў Кіеўскім вышэйшым агульнавайсковым вучылішчы імя М. Фрунзэ. Скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (1981), філолаг-выкладчык. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Валодае замежнымі мовамі: англійскай, рускай, французскай.
З 1981 па 1989 — асістэнт кафедры філалагічнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта.
З 1989 па 1992 — дацэнт кафедры філалагічнага факультэта, намеснік дырэктара Інстытута ўкраіназнаўства пры Кіеўскім універсітэце.
З 1992 па 1993 — кіраўнік Прэс-цэнтра МЗС Украіны.
З 1993 па 1994 — начальнік Упраўлення інфармацыі МЗС Украіны.
Са жніўня па снежань 1994 — кіраўнік Сакратарыята Міністра замежных спраў Украіны.
З 1994 да 1997 — начальнік Упраўлення інфармацыі МЗС Украіны.
Са студзеня па лістапад 1997 — саветнік-пасланнік Пасольства Украіны ў Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
З 6 лістапада 1997 па 15 снежня 2000 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Грэцыі. Адначасова з 20 жніўня 1999 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Албаніі па сумяшчальніцтве.
Са снежня 2000 па люты 2001 — кіраўнік Галоўнага ўпраўлення па пытаннях знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны.
З лютага па ліпень 2001 — першы намеснік Міністра замежных спраў Украіны.
З ліпеня 2001 па сакавік 2003 — Дзяржаўны сакратар МЗС Украіны.
З 2003 па 2007 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Францыі, Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ЮНЕСКА.
З 18 красавіка 2007 да 9 снежня 2015 — Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН. Адначасова з 17 чэрвеня 2008 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Садружнасці Багамскія Астравы па сумяшчальніцтве.
Дыпламатычны ранг Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны (2000).
Спасылкі Пастаяннае Прадстаўніцтва Украіны пры ААН
Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дыпламаты Украіны Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Украіны пры ААН Катэгорыя:Паслы Украіны ў Францыі