У палітыцы левымі традыцыйна завуцца шматлікія кірункі і ідэалогіі, мэтай якіх з’яўляюцца (у прыватнасці) сацыяльнае раўнапраўе і паляпшэнне жыццёвых умоў для найменш прывілеяваных слаёў грамадства. Да іх адносяць сацыялізм, сацыял-дэмакратыю, сацыяльны лібералізм, камунізм, анархізм. Супрацьлегласцю з’яўляюцца правыя.
Увогуле левыя імкнуцца да ўсталявання роўных умоў для ўсіх людзей, незалежна ад нацыянальнай, этнічнай, палавой і іншай прыналежнасці — паводле ідэалаў Вялікай Французскай рэвалюцыі «Свабода, роўнасць, братэрства» ().
Гісторыя
Тэрміны «правыя» і «левыя» ўпершыню з’явіліся ў французскім Нацыянальным сходзе часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі. У ім узніклі тры кірункі: справа сядзелі фельяны — прыхільнікі канстытуцыйнай манархіі; у цэнтры сядзелі жырандысты — умераныя прыхільнікі рэспублікі; злева сядзелі якабінцы, якія выступалі за радыкальныя пераўтварэнні. Такім чынам, першапачаткова правымі звалі тых, хто хацеў захаваць існае становішча (кансерватараў), а левымі — тых, хто выступаў за змены (радыкалаў).
Да сярэдзіны XIX стагоддзя лібералы, якія выступалі як за палітычныя свабоды, так і за свабоду прадпрымальніцтва, разглядаліся як левыя. Але затым, з развіццём сацыялістычных ідэй, левымі сталі зваць перш за ўсё іх прыхільнікаў, якія імкнуліся да сацыяльнай роўнасці. Да левых адносілі сацыял-дэмакратаў, анархістаў, анарха-сіндыкалістаў.
Калі ў першай палове XX стагоддзя з найбольш радыкальнага крыла сацыял-дэмакратыі вылучыліся камуністычныя партыі, то іх таксама адносілі да левых («крайне левых»). Аднак левыя традыцыйна выступалі за пашырэнне дэмакратыі і палітычных свабод, а камуністы, якія прыйшлі да ўлады спачатку ў Расіі ў 1917 г., а затым і ў шэрагу іншых краін, былі праціўнікамі буржуазнай дэмакратыі і палітычных свабод капіталістычнага грамадства (пры гэтым усталяванне дыктатуры рабочага класа, паводле іх меркавання, дазваляе значна пашырыць дэмакратыю, паколькі яна становіцца дэмакратыяй большасці народаВ. И. Ленин. Государство и революция В. И. Ленин. О «демократии» и диктатуре ).
Погляды шэрагу тэарэтыкаў камунізму, якія прызнавалі прагрэсіўнае значэнне Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі, але падвяргалі крытыцы яе развіццё, а некаторыя нават адпрэчвалі сацыялістычны характар бальшавізму, бачачы ў ім дзяржаўны капіталізм, сталі зваць левым камунізмам. Левая апазіцыя ў РКП(б) і УКП(б) у 1920-я гады выступала за ўнутрыпартыйную дэмакратыю, супраць «нэпмана, кулака і бюракрата».
Крытыка сталінізму на XX з’ездзе КПСС, новы савецкі курс на эканамічнае развіццё пры палітыцы «мірнага суіснавання» з капіталістычнымі краінамі выклікалі незадаволенасць лідара Камуністычнай партыі Кітая Маа Цзэдуна і лідара Албанскай партыі працы Энвера Ходжа. Палітыка кіраўніка КПСС М. С. Хрушчова была названа імі рэвізіянісцкай. Шматлікія камуністычныя партыі Еўропы і Лацінскай Амерыкі ўслед за савецка-кітайскім канфліктам раскалоліся на групы, арыентаваныя на СССР, і «антырэвізіянісцкія» групы, арыентаваныя на Кітай і Албанію. У 1960—1970-я гады мааізм карыстаўся значнай папулярнасцю сярод левай інтэлігенцыі на Захадзе, але страціў папулярнасць пасля смерці Маа і з’яўлення крытычных матэрыялаў пра яго палітыку.
У 1960-х гадах у Заходняй Еўропе і ЗША з’явіліся так званыя «новыя левыя», якія супрацьпаставілі сябе «старым левым». Яны выражалі пратэст супраць бездухоўнасці «грамадства спажывання», абезасобленасці масавай культуры, уніфікацыі чалавечай асобы і выступалі за «прамую дэмакратыю», свабоду самавыяўлення, нонканфармізм. Сацыяльнай базай «старых левых» быў прамысловы пралетарыят, а таксама сялянства. Новыя левыя лічылі, у тым ліку ў сувязі з гэтым, «старых левых» састарэлымі і бесперспектыўнымі, прынамсі адносна краін Першага і Другога свету, у якіх пралетарыят і сялянства ўсё больш страчвалі свае пазіцыі, саступаючы новым тыпам рабочых постіндустрыяльнага грамадства.
У сувязі з тым, што двухполюсная палітычная шкала («правыя» і «левыя») не дазваляе карэктна адлюстраваць погляды як на ролю дзяржавы ў кантролі жыцця грамадства, так і на ролю дзяржавы ў забеспячэнні сацыяльнай роўнасці, то ўсё часцей выкарыстоўваецца чатырохполюсная шкала (), прапанаваная амерыканскім лібертарыянцам Дэвідам Ноланам у 1970 г.David F. Nolan — Libertarian James W. Harris. Frequently Asked Questions ABOUT The World’s Smallest Political Quiz:
кансерватары (прыхільнікі прагматызму, іерархічнасці, арганізаванасці і перавагі дзяржавы над асобай); лібералы (прыхільнікі індывідуалізму, роўнасці і талерантнасці); лібертарыянцы (прыхільнікі мінімальнага ўмяшання дзяржавы ў жыццё грамадства); аўтарытарысты (прыхільнікі цвёрдага кантролю дзяржавы за жыццём грамадства і прыхільнікі ўдзелу дзяржавы ў пераразмеркаванні даходаў ад багатых да бедных).
У эпоху перабудовы ў апошнія гады існавання СССР паняцці «правізны» і «левізны» нярэдка ўжывалася ў сэнсе, процілеглым прынятаму на Захадзе. Так, лібералаў і антыкамуністаў часта называлі «левымі», а традыцыйных артадаксальных камуністаў — «правымі».Е. Филиппова. Правые и левые — вопрос об этикетках
Традыцыйныя крытэрыі вызначэння «левых» і «правых» ТрадыцыйныУчебно-образовательный курс «Основы идеологии РБ». Полезные материалы. 2004—2005 учебный год. Автор Панчишин Н. В. кірунак ад левых да правых вызначаецца ў адносінах да падтрымкі: прыватнай уласнасці; узмацнення эксплуатацыі чалавека чалавекам; умацавання ўлады; фактычнага замацавання нераўнапраўя: сацыяльнай, палавой, рэлігійнай, нацыянальнай і таму падобнай няроўнасці; У гэтым выпадку прыналежнасць да левых вызначаеццаЯндекс. Словари. «Радикализм правые и левые» па стаўленню да: абагульнення грамадскіх па сваёй сутнасці сродкаў вытворчасці; недапушчальнасці эксплуатацыі; памяншэння ці абмежавання ўлады, дзяржаўнага гвалту; павелічэнню ступені сацыяльнага, палітычнага, рэлігійнага, палавога, нацыянальнага і г. д. раўнапраўя і свабоды асобы.
Гл. таксама Цэнтрызм (палітыка) Палітычныя перакананні Левы фашызм
Літаратура Сиринелли Ж.-Ф., Берстайн С., Русселье Н. (Париж) Левая традиция во Франции: прошлое, настоящее, будущее. Интервью Г. Н. Канинской // Французский ежегодник 2009. М., 2009. Михаэль Дорфман. Левым нужен свой миф
Спасылкі
The Political Compass — тэст, які дапамагае суаднесці ўласныя погляды з палітычнай пазіцыяй вядомых дзеячаў
* Катэгорыя:Ідэалагічныя клішэ