Касцяні́цы, Касцянка, Касцяніцы камяністыя (Rúbus saxátilis) — шматгадовая расліна-меданос; від роду Рубус (Маліна) сямейства Ружавыя.

Назва

Касцяніцы камяністыя, касцяніцы, коцезелле Ботанический словарь, Спб, 1878, касцянкаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., касцянікаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.

Батанічнае апісанне

Касцяніцы — невялікая шматгадовая травяністая расліна вышынёю 15-30 см з прамастойнымі кветаноснымі сцёбламі, укрытымі шыпамі і валаскамі. Ад карэнішча адыходзяць аднагадовыя неквітучыя паўзучыя парасткі (вусы) даўжынёй да 1,5 м, якія сцелюцца і ўкараняюцца да восені.

Лісце чаргаванае, доўгачаранковае, трайчастае, двойчынадрэзанае, шурпатае, з жорсткімі валасінкамі. Прылісткі свабодныя, яйкападобна-ланцэтныя.

Кветкі белыя з 5 вузкімі пялёсткамі, невялікія, абодваполыя, сабраныя на верхавіне сцябла па 3-10 у шчыткападобныя або парасонападобныя суквецці. Цвіце ў маі — чэрвені.

Плод — параўнальна буйная шматкасцянка ярка-чырвонага або памяранцава-чырвонага колеру, складаецца звычайна з чатырох плодзікаў, унутры кожнага маецца буйная костачка. Звычайна на кусце пладоў не многа. Ягады сакаўныя, кіслявыя, нагадваюць па смаку гранат. Плады спеюць у ліпені — жніўні.

Пашырэнне і экалогія Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі. Шырока распаўсюджаны па ўсёй Еўропе і Азіі ад Ісландыі і Іспаніі на ўсход да Кітая. Акрамя таго, былі знойдзены ў ГрэнландыіFlora of North America, Rubus saxatilis Linnaeus, 1753. Stone bramble Flora of China, Rubus saxatilis Linnaeus, 1753. 石生悬钩子 shi sheng xuan gou zi Altervista Flora Italana, Rubus saxatilis L., у тым ліку фота і карты еўрапейскага арэалу.

На Беларусі трапляюцца ў лясах, зарасніках хмызняку, на лугавых схілах. У Расіі сустракаюцца ў многіх раёнах еўрапейскай часткі (акрамя крайняга поўдня), у Сібіры і на Далёкім Усходзе. У Сярэдняй Расіі вядомая ва ўсіх абласцях, прымеркаваная да вільготных лясоў, пераважна хваёвых. Ва Украіне распаўсюджана звычайна ва ўсіх лясных, радзей лесастэпавых раёнах, у стэпавых раёнах — толькі па далінах буйных рэк.

Расце ў іглічных, змешаных, радзей лісцяных вільготных лясах, можа сустракацца на высечках і просеках. Ценетрывалая расліна. Цвіце ў маі, плады спеюць у ліпені.

Касцяніцы могуць утвараць шчыльныя зараснікі, распаўсюджваючыся пры дапамозе сваіх парасткаў. Яны таксама могуць распаўсюджвацца насеннем, паколькі іх плады паядаюцца птушкамі, якія пераносяць насенне ў іншыя месцы са сваім памётам.

Хімічны склад У пладах касцяніц утрымліваюцца вугляводы, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы, да 44 мг% вітаміна C, больш за 1000 мг% флаваноідаў, такаферол, фітанцыды. У надземнай часткі — алкалоіды, флаваноіды, дубільныя рэчывы, рутын, аскарбінавая кіслата.

Значэнне і ўжыванне Харчовыя, вітамінавыя і лекавыя расліны. Выкарыстоўваюць плады і надземную частку расліны.

Ужыванне ў ежу

Плады ўжываюць у ежу свежымі і сушанымі. Ягады можна падаваць у цукры або з вяршкамі, з малаком і мёдам, у выглядзе соуса і сухой прыправы, касцяніцавай вадзіцы і кававага напою.

З касцяніц робяць воцат і віно, складаную гарбату, іх сушаць. Але лепш за ўсё есці ягаду свежай. З касцяніц можна прыгатаваць квасы і морсы, кісялі і кампоты, варэнне і жэле, сіропы і сокі, мусы і прыправы. Для працяглага захоўвання ягады засыпаюць цукрам ці заліваюць вадой і захоўваюць у халодным месцы (халадзільнік, склеп, ледавік).

Ужыванне ў якасці лекавага сродку

Плады збіраюць у стадыі поўнай спеласці, а лісце — у час цвіцення.

Ужыванне касцяніц вельмі пажадана і карысна пры малакроўі і прастудных захворваннях. У народнай медыцыне адвар лісця і сцеблаў ужываюць пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, пухлінах, падагры, запаленні суставаў і як супрацьцынготны і супрацьгемаройны сродак. У Сібіры настоі лісця выкарыстоўваюць як болесуцішальны сардэчны сродак, пры мігрэні, перхаці, для ўмацавання валасоў і ў якасці седатыўнага сродку.

У навуковай медыцыне не ўжываюцца.

Іншае

З пладоў можна атрымліваць фіялетавы і сіні фарбавальнікі.

Збор, перапрацоўка і захоўванне Збіраюць плады ў сухое надвор’е рукамі, складаюць у невялікія кошыкі. У хатніх умовах мыюць, сартуюць і перапрацоўваюць на квас, варэнне, джэм. Сушаць ў печах пры тэмпературы 45-55 °C. Высушаныя плады пакуюць у папяровыя мяшкі або скрыні, высланыя паперай, і захоўваюць у сухіх прахалодных памяшканнях.

Касцяніцы ў культуры

Выява расліны змешчана на паштовай марцы Беларусі 2004 года.

Літаратура Касцяніцы //

, , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983.

Спасылкі

West Highland Flora, Flowering plants and ferns growing wild in the West Highlands of Scotland National Museums Northern Ireland, 2010, flora of Northern Ireland photo of herbarium specimen at Missouri Botanical Garden

Катэгорыя:Маліна Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Расліны на марках Катэгорыя:Меданосныя расліны