Еўрапе́йская Ха́ртыя рэгіяна́льных моў або моў ме́ншасцей — адна з еўрапейскіх дамоў, прынятая ў 1992 годзе пад эгідаю Савета Еўропы з мэтай абароны і прасоўвання гістарычных моў або моў меншасцей у Еўропе, падрыхтоўку да якой ажыццявіла Пастаянная Канферэнцыя па мясцовых і рэгіянальных уладах Еўропы. Фактычныыя палажэнні былі складзены Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы на аснове рэкамендацыяў Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Еўропы — арганізацыі, што ўтварылася ў выніку рэарганізацыі Пастаяннай Канферэнцыі.
Асноўныя прынцыпы Палажэнні Хартыі прадугледжваюць падтрымку мовам, што традыцыйна выкарыстоўваюцца грамадзянамі дзяржаў-падпісантаў Хартыі і пры гэтым у значнай ступені адрозніваюцца ад афіцыйнай мовы/мовы большасці, маюць пэўную тэрытарыяльную аснову або выкарыстоўваюцца ў межах усяе дзяржавы. Зыходзячы з азначанага, Хартыя не прадугледжвае падтрымку моў мігрантаў або моў, што разглядаюцца ўладамі дзяржавы як дыялект афіцыйнай мовы або мовы большасці. Падтрымку з боку Хартыі таксама могуць атрымаць мовы, якія не маюць дзяржаўнага статусу, але маюць афіцыйны статус у якой-небудзь адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы краіны (напрыклад, каталонская мова ў Каталоніі). З іншага боку, палажэнні Хартыі могуць не распаўсюджвацца на мовы, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі, але фактычна ёсць мовамі меншасці (напрыклад, ірландская мова ў Рэспубліцы Ірландыя). Існуюць прэцэдэнты падпісання Хартыі, але наступнай пасля гэтага Канстытуцыйнай забароны дзеяння Хартыі (Францыя).
Палажэнні Хартыі прапаноўваюць усім дзяржавам-падпісантам вялікі набор сродкаў для абароны і заахвочвання выкарыстання мясцовых гістарычных рэгіянальных моў або моў меншасцей. Палажэнні Хартыі прадугледжваюць два ўзроўні абароны рэгіянальных моў, аднак усе дзяржавы-падпісанты мусяць прытрымлівацца прынамсі мінімальнага ўзроўню падтрымкі. Дзяржава-падпісант таксама можа ўзяць на сябе абавязацельствы па вышэйшым узроўні падтрымкі мовы, у выніку чаго дзяржава-падпісант абавязваецца ўзяць на сябе забеспячэнне не менш як 35 захадаў па абароне моў.
Мовы, што знаходзяцца пад абаронай паводле Хартыі Ніжэй прыведзены пералік краін-падпісантаў Хартыі, а таксама мовы, што атрымалі ў іх падтрымку пасля ратыфікацыі Хартыі. У дужках прыведзеная дата ратыфікацыі.
Арменія (25 студзеня 2002) Асірыйская мова Грэчаская мова Руская мова Курдская мова Езідская мова
Аўстрыя (28 чэрвеня 2001, ратыфікавала Хартыю адносна кожнай мовы асобна для кожнай зямлі) Харвацкая мова (Бургенланд) Славенская мова (Карынтыя, Штырыя) Венгерская мова (Бургенланд, Вена) Чэшская мова (Вена) Славацкая мова (Вена) Цыганская мова (Бургенланд)
Боснія і Герцагавіна (21 верасня 2010) Албанская мова Чарнагорская мова Чэшская мова Ідыш Італьянская мова Венгерская мова Македонская мова Нямецкая мова Польская мова Румынская мова Русінская мова Славацкая мова Славенская мова Сефардская мова Турэцкая мова Украінская мова
Вялікабрытанія (27 сакавіка 2001. Ніжэй пералічаныя мовы, ратыфікаваныя ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, а таксама мовы, ратыфікаваныя па-за Каралеўствам — на Кароннай Зямлі Востраў Мэн) Валійская мова Ірландская мова Корнская мова Мэнская мова Шатландская мова Шатландская германская мова (у т.л. ольстэрска-шатландская мова)
Іспанія (9 красавіка 2001) Арагонская мова (Арагон) Астурлеонская мова (Астурыя, Кастылія і Леон) Басконская мова (афіцыйны статус — у Краіне Баскаў, таксама — Навара) Валенсійская мова (дыялект каталонскай, але прызнаны як мова ў Валенсіі) Галісійская мова (Галісія) Каталонская мова (Балеарскія астравы, Каталонія, Арагон)
Данія (8 верасня 2000. Хартыя не закранае фарэрскую і грэнландскую мовы, што маюць уласны афіцыйны статус у адпаведных аўтаноміях) Нямецкая мова
Кіпр Армянская мова Кіпрска-арабская мова
Венгрыя (26 красавіка 1995) Харвацкая мова Нямецкая мова Грэчаская мова Румынская мова Сербская мова Славацкая мова Славенская мова
Ліхтэнштэйн (18 лістапада 1997) адсутнічаюць
Люксембург (22 чэрвеня 2005) адсутнічаюць
Нарвегія (10 лістапада 1993)Гл. справаздачу на афіцыйнай старонцы Міністэрства Культуры Нарвегіі. Саамскія мовы Квенская мова Цыганская мова Скандынаўска-цыганская мова
Нідэрланды (2 мая 1996) Заходнефрызская мова (Фрысланд) Лімбургская мова (Лімбург) Ніжнесаксонская мова (па ўсёй краіне) Цыганская мова (па ўсёй краіне) Ідыш (па ўсёй краіне)
Германія (16 верасня 1998. Ратыфікавала Хартыю адносна кожнай мовы асобна для кожнай зямлі) Дацкая мова (Шлезвіг-Гольштэйн) Верхнелужыцкая мова (Саксонія) Ніжнелужыцкая мова (Брандэнбург) Паўночнафрызская мова (Шлезвіг-Гольштэйн) Затэрландская фрызская мова (Ніжняя Саксонія) Цыганская мова (па ўсёй краіне) Ніжненямецкая мова (Брандэнбург, Брэмен, Гамбург, Ніжняя Саксонія, Мекленбург — Пярэдняя Памеранія, Паўночны Рэйн — Вестфалія, Саксонія-Ангальт, Шлезвіг-Гольштэйн)
Польшча (12 лютага 2009) Армянская мова Беларуская мова Ідыш Іўрыт Караімская мова Кашубская мова Лемкаўская мова Літоўская мова Нямецкая мова Руская мова Славацкая мова Татарская мова Украінская мова Цыганская мова Чэшская мова
Румынія (24 кастрычніка 2007) Албанская мова Армянская мова Балгарская мова Венгерская мова Грэчаская мова Ідыш Італьянская мова Македонская мова Нямецкая мова Польская мова Руская мова Русінская мова Славацкая мова Сербская мова Татарская мова Турэцкая мова Украінская мова Харвацкая мова Чэшская мова
Славакія (5 верасня 2001) Балгарская мова Венгерская мова Нямецкая мова Польская мова Русінская мова Украінская мова Харвацкая мова Цыганская мова Чэшская мова
Славенія (4 кастрычніка 2000) Венгерская мова Італьянская мова Цыганская мова
Сербія (15 лютага 2006. Ратыфікаваная 22 снежня 2005 года ў часы існавання Сербіі і Чарнагорыі) Албанская мова Баснійская мова Балгарская мова Венгерская мова Румынская мова Русінская мова Славацкая мова Украінская мова Харвацкая мова Цыганская мова
Украіна (19 верасня 2005. Мовы не ўказаныя па прыметніках, аднак ратыфікаваныя «мовы наступных нацыянальных меншасцей». У пералік не трапілі русіны, якія ва Украіне лічацца этнічнай групай украінцаў. Фактычнае выкарыстанне маюць толькі некаторыя з ратыфікаваных моў) Балгарская мова Беларуская мова Венгерская мова Гагаузская мова Грэчаская мова Ідыш Крымскататарская мова Малдаўская мова Нямецкая мова Польская мова Руская мова Румынская мова Славацкая мова
Фінляндыя (9 лістапада 1994) Саамскія мовы Шведская мова (адна з дзяржаўных)
Харватыя (5 лістапада 2007) Чэшская мова Венгерская мова Італьянская мова Русінская мова Сербская мова Славацкая мова Украінская мова
Чарнагорыя (15 лютага 2006) Албанская мова Цыганская мова
Чэхія (15 лістапада 2006) Славацкая мова (ва ўсёй краіне) Польская мова (Мараўскасілезскі край, раён Фрыдак-Містак, раён Карвіна) Нямецкая мова Цыганская мова
Швейцарыя (23 снежня 1997) Італьянская мова Рэтараманская мова
Швецыя (9 лютага 2000) Ідыш Меянкіелі Саамскія мовы Фінская мова Цыганская мова
Спасылкі Падрабязная інфармацыя пра Хартыю на афіцыйным сайце Савета Еўропы ,,,,
Катэгорыя:1992 год у праве Катэгорыя:Міжнародныя праваабарончыя дакументы Катэгорыя:Правы меншасцей Катэгорыя:Канвенцыі Савета Еўропы Катэгорыя:Моўная палітыка Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Украіны