Пікаламіні () — высакароднае італьянскае сямейства, якое мела вялікі ўплыў у Сіене пачынаючы з XIII стагоддзя.

У 1220 годзе Энгельберта д’Уга Пікаламіні атрымаў ад імператара Фрыдрыха II уладанне Монтэртары ў Валь д’Орчы, каля Сіены, ва ўзнагароду за службу. У самой Сіене сямейства валодала дамамі і вежамі, а таксама замкамі на тэрыторыі Сіенскай рэспублікі. Дзякуючы гандлю Пікаламіні набылі велізарныя багацці і мелі свае канторы ў Генуі, Венецыі, Аквілеі, Трыесце, а таксама ў розных гарадах Францыі і Германіі.

Пікаламіні падтрымлівалі палітычную плынь гвельфаў у канфлікце, які раздзіраў Сіену, і двойчы выганяліся з горада гібелінамі. Хоць пры падтрымцы Карла Анжуйскага Пікаламіні змаглі вярнуцца ў Сіену і захавалі свае замкі, палацы і шырокія зямельныя ўладанні, яны страцілі свой камерцыйны ўплыў, які перайшоў да фларэнтыйцаў.

Шматлікія прадстаўнікі роду Пікаламіні дамагаліся поспеху на царкоўнай, ваеннай і дзяржаўнай службе, у тым ліку двое, Энеа Сільвіа Пікаламіні (Пій II) і Франчэска Нані Пікаламіні (Пій III), сталі Рымскімі Папамі.

Вядомыя прадстаўнікі роду Энеа Сільвіа Пікаламіні (Пій II) — Папа Рымскі Франчэска Нані Пікаламіні (Пій III) — Папа Рымскі Джакама Пікаламіні (1422—1479) — кардынал Агасціна Пікаламіні (1435-1496) - біскуп і папскі цырымоніймайстар Джавані Пікаламіні (1475–1537) — папскі легат, кардынал Алесандра Пікаламіні (1508—1579) — астраном Франчэска Пікаламіні (1582—1651) — генерал таварыства езуітаў Атавіа Пікаламіні (1599—1656) — генерал-фельдмаршал Свяшчэннай Рымскай імперыі Альфонса Пікаламіні, герцаг дзі Монтэмарчана — кандацьер і знакаміты разбойнік

Літаратура

Катэгорыя:Дынастыі Італіі Катэгорыя:Сіена