Віто́шкі (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 19 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).
Гісторыя У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. З 1868 года маёнтак Вітошкі належаў Галеўскаму. У 1890 годзе сяляне ўваходзілі ў Залескае сельскагаспадарчае таварыства (налічвала 81 дзесяціну зямлі). Маёнткам валодаў У. Анцуг, які меў 105 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў вёсцы працавалі вятрак, кузня.
У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
8 мая 1970 года вёска Вітошкі з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..
Насельніцтва 76 рэвізскіх душ (1870) 28 двароў, 183 жыхары (1897) 191 жыхар (1905) 11 двароў, 65 жыхароў (1921) 8 двароў, 41 жыхар (1940) 45 жыхароў (1959) 34 жыхары (1970) 2 гаспадаркі, 4 жыхары (1997) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2005) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2009) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2026)Пашпарт Чэрнінскага сельскага Савета (руск.).
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна