Гу́тавічы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 16 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).
Назва Фіксаваліся (Ваверка) прозвішчы Гут, Гутоўскі. Было літоўскае Гутэйкіс.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZQ31-D?i=891&cat=1056222 https://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=S&w=22br&rid=5434&search_lastname=gutowska&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1 https://www.epaveldas.lt/vbspi//content/biImage.jsp?biRecordId=3380&imageId=/vbspi/showImage.do?id=PG_S_23381_97 Ёсць літоўскія Gutas, Gutonis, латышскае Gūtshttps://pavardes.lki.lt/?pv=aabc74a3f931b1b7ccdc2b248701919c https://uzvardi.lv/surname/721476. Аснова Gut- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 96-97...
Гісторыя У пачатку XIX стагоддзя вёска — дзяржаўная ўласнасць у Воўчынскай воласці Брэсцкага павета, у 1868 годзе — у Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе сяляне ўваходзілі ў Харытонаўскае сельскагаспадарчае таварыства, якое мела 92 дзесяціны зямлі. Працавала школа граматы.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 4 вяскоўцы загінулі на фронце.
8 мая 1970 года вёска Гутавічы з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..
Насельніцтва 36 мужчын, 39 жанчын (1868) 26 двароў, 176 жыхароў (1897) 180 жыхароў (1905) 14 двароў, 80 жыхароў (1921) 94 жыхары (1959) 54 жыхары (1970) 13 гаспадарак, 17 жыхароў (1997) 11 гаспадарак, 15 жыхароў (2005) 24 жыхары (2009) 24 жыхары (2019) 11 гаспадарак, 15 жыхароў (2026)Пашпарт Чэрнінскага сельскага Савета (руск.).
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна