Чэмпіяна́т све́ту 2014 (, таксама вядомы як Dafabet World Snooker Championship 2014 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 красавіка па 5 мая 2014 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па рэйтынгавых ачках і прызавых грошах снукернае спаборніцтва, а таксама трэцяе спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2013/2014. Турнір стаў 80-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе, і 38-м сусветным першынствам, якое праходзіла ў Крусібле. Кампанія «Dafabet» упершыню спансіравала чэмпіянат свету. Прызавы фонд турніру склаў £ (на £ больш, чым у мінулым годзе), з якіх £ (на £ больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца. Першы прыз турніру стаў рэкордным за ўсю гісторыю снукера.
Чэмпіянат уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі на працягу васьмі гульнявых дзён з 8 па 16 красавіка 2014 года ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе і ў якіх гулялі 112 удзельнікаў (105 прафесіянальных снукерыстаў і 7 аматараў). 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў Крусібл, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў, і, пачынаючы з 1/16 фіналу, яны ўсе гулялі на выбыванне. У першых трох раўндах турніру на арэне тэатру Крусібл выкарыстоўваліся два гульнявыя сталы, а ў паўфіналах і фінале — адзін.
Былыя чэмпіёны свету Стыў Дэвіс, Марк Уільямс, Грэм Дот і Пітэр Эбдан, а таксама шасціразовы фіналіст Джымі Уайт і двухразовы фіналіст Мэцью Стывенс не здолелі прайсці кваліфікацыю чэмпіянату. 24-гадовы дэбютант турніру Майкл Уослі здзейсніў адну з найвялікшых сенсацый у гісторыі чэмпіянатаў свету, перамогшы ў першым раўндзе аднаго з галоўных фаварытаў Дзіна Цзюньхуэя, які выйграў пяць рэйтынгавых тытулаў у сезоне. Шатландскі ігрок Алан Мак-Манус выйграў свой першы матч у Крусібле з 2005 года і ўпершыню з таго ж чэмпіянату свету 2005 выйшаў у чвэрцьфінал, перайграўшы ў 1/8 фіналу самага ўзроставага ўдзельніка спаборніцтва 44-гадовага Кена Доэрці, які ў першым раўндзе выйграў свой першы матч у Крусібле з 2006 года. Валіец Дамінік Дэйл выйграў свой першы паядынак у асноўнай стадыі чэмпіянату свету з 2000 года, а таксама ў другі раз у кар’еры пасля сусветнага першынства 2000 выйшаў у 1/4 фіналу. Аўстраліец Ніл Робертсан у чвэрцьфінальным матчы супраць Джада Трампа выканаў свой соты сэнчуры ў сезоне 2013/2014, стаўшы першым снукерыстам у гісторыі, які дасягнуў гэтай вышыні, а ў паўфінальным паядынку супраць Марка Сэлбі ён павялічыў свой рэкорд да 103-х соценных брэйкаў, але саступіў англічаніну з лікам 15:17, прапусціўшы яго ў фінал. Другім фіналістам стаў абаронца тытула Роні О’Саліван, пераможца чэмпіянатаў свету 2012 і 2013 гадоў, які выйграў абодва чвэрцьфінальны і паўфінальны матчы ў Шона Мёрфі (13:3) і Бары Хокінса (17:7) адпаведна з апошнімі сесіямі ў запасе. Найвышэйшую серыю ў асноўнай стадыі турніру, 140 ачкоў, зрабіў Ніл Робертсан у матчы першага раўнда супраць Робі Уільямса.
Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які прайграваў О’Салівану ў фінальным матчы з лікам 3:8 і 5:10, але сумеў выйграць 13 з 17 апошніх фрэймаў паядынку і ўпершыню стаць чэмпіёнам свету. Такім чынам, была спыненая пераможная серыя Роні О’Салівана ў Крусібле, якая дасягнула 14 матчаў. Сэлбі перайграў на сваім шляху да тытула Майкла Уайта (10:9), Алістэра Картэра (13:9), Алана Мак-Мануса (13:5), Ніла Робертсана (17:15) і пяціразовага чэмпіёна свету Роні О’Салівана ў фінальным паядынку з лікам 18:14. Гэтая перамога стала чацвёртым рэйтынгавым поспехам у кар’еры Сэлбі, а таксама першым рэйтынгавым першынствам, якое Марк выйграў за паўтара гады (з чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012), і прынесла яму лідарства ў сусветным рэйтынгу. Такім чынам, Марк Сэлбі, які апроч чэмпіянату Вялікабрытаніі тройчы перамагаў на Мастэрс, стаў дзявятым снукерыстам у гісторыі, які выйграў усе турніры трайной кароны.
Турнір
Чэмпіянат свету 2014 года стаў 80-м чэмпіянатам свету па снукеры, які штогод праходзіў з 1927 года з перапынкамі з 1941 па 1945 гады і з 1958 па 1963 гады. Турнір з’яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і Мастэрс), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з усіх снукерных спаборніцтваў. З самога заснавання чэмпіянат свету праходзіў у розных гарадах Англіі, а таксама на востраве Джэрсі (1957), у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (1965) і ў Аўстраліі (1971, 1975). З 1977 года сусветнае першынства праходзіць на арэне тэатру Крусібл у Шэфілдзе.
Чэмпіянат свету 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся дванаццатым і апошнім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014.
Матчы асноўнай стадыі турніру (31 паядынак) гуляліся на двух сталах арэны тэатру Крусібл, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія і скончылася за некалькі дзён да пачатку чэмпіянату свету.
Прызавыя грошы
Кампанія Dafabet упершыню спансіравала чэмпіянат свету па снукеры. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £103,000 і склаў £1,214,000 (найвышэйшы прызавы фонд на чэмпіянаце свету з 2009 года). Таксама на £50,000 больш у параўнанні з чэмпіянатам свету 2013 атрымаў пераможца турніру — £300,000, якія сталі найвышэйшым першым прызам асобнага турніру ў гісторыі снукера (да гэтага рэкордная сума была разыграна на чэмпіянаце свету 2003 года — £270,000).
ДасягненнеПрызавыяПераможца£300000Фіналіст£125000Паўфіналісты£55000Чвэрцьфіналісты£250001/8 фіналу£160001/16 фіналу£120001/24 фіналу£85001/32 фіналу£46001/48 фіналу£1000Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£1000Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£10000Агульны прызавы фонд £1214000 Максімальны брэйк £15000 Максімальны брэйк у кваліфікацыі £1500
Дабрачыннасць
Апроч прызавога фонда ў 1,214,000 фунтаў, спонсар турніру, кампанія Dafabet, падчас сусветнага першынства зладзіла дабрачынную акцыю. Згодна з ёй, кампанія абвясціла, што за кожны сэнчуры, які снукерысты аформяць у асноўнай стадыі чэмпіянату, яна ахвяруе дзіцячаму хоспісу «Bluebell Wood» у Паўночным Энстане, графства Іаркшыр, які прапануе дапамогу і падтрымку дзецям і моладзі з прагназуемым неспрыяльным зыходам захворвання, па 100 фунтаў стэрлінгаў. Да гэтага рэкордная колькасць соценных брэйкаў была зроблена на чэмпіянаце свету 2009 года — 83 серыі.
Рэйтынгавыя ачкі
Чэмпіянат свету меў максімальнае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх рэйтынгавых турніраў. Пераможца спаборніцтва атрымаў 10000 рэйтынгавых ачкоў. Для параўнання, на другім рэйтынгавым турніры трайной кароны, чэмпіянаце Вялікабрытаніі, пераможца атрымаў 8000 ачкоў, на адкрытых чэмпіянатах Аўстраліі, Індыі, Уэльса і German Masters пераможца атрымаў 5000 ачкоў, а за перамогу на міні-рэйтынгавых турнірах серыі PTC ігракі атрымлівалі па 2000 рэйтынгавых ачкоў. Рэйтынгавыя балы на чэмпіянаце свету мелі фармальны статус і ўжо не мелі практычнага значэння, бо адразу пасля чэмпіянату свету афіцыйным рэйтынгам снукерыстаў станавіўся двухгадовы грашовы рэйтынг.
ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зараблялі гульцы ў выпадку паразы ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца10000Фіналіст8000Паўфіналісты6400Чвэрцьфіналісты50001/8 фіналу38001/16 фіналу280014001/24 фіналу (квал.)230011501/32 фіналу (квал.)18001/48 фіналу (квал.)13006501/64 фіналу (квал.)800400
Фармат турніру
На чэмпіянаце свету 2014 прыняло ўдзел 128 ігракоў, з якіх 121 — удзельнікі мэйн-тура і 7 — аматары. 64 удзельнікі — ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 120, Ігар Фігейрэда, які не меў рэйтынгавых ачкоў і адпаведна не меў нумару пасеву, а таксама 7 аматараў — пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (32 гульні), які праходзіў за 11 дзён да асноўнай стадыі. У ім ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 96 гулялі супраць астатніх снукерыстаў. 32 пераможцы матчаў першага раўнда выходзілі ў другі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 33 па 64 (32 гульні). Усе 32 пераможцы матчаў другога раўнда гулялі паміж сабой у трэцім кваліфікацыйным раўндзе (16 гульняў), пасля чаго 16 пераможцаў матчаў трэцяга раўнда выходзілі ў заключны чацвёрты кваліфікацыйны раўнд, дзе гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 17 па 32 (16 гульняў). Кваліфікацыя чэмпіянату свету ўпершыню праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва свету выйшлі 16 ігракоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16.
16 пераможцаў чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда і 16 ігракоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе члены дзвюх гэтых груп гулялі паміж сабой. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу чэмпіянату свету. Пяць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу семнаццаці дзён на найбуйнейшай снукернай арэне ў свеце ў тэатры Крусібл у Шэфілдзе, Англія.
Стадыя Тэрміны Першы кваліфікацыйны раўнд 8 — 9 красавіка 19 10 Другі кваліфікацыйны раўнд 10 — 11 красавіка 19 10 Трэці кваліфікацыйны раўнд 12 — 13 красавіка 19 10 Чацвёрты кваліфікацыйны раўнд 15 — 16 красавіка 19 10 1/16 фіналу 19 — 24 красавіка 19 10 1/8 фіналу 24 — 28 красавіка 25 13 1/4 фіналу 29 — 30 красавіка 25 13 1/2 фіналу 1 — 3 мая 33 17 Фінал 4 — 5 мая 35 18
Кваліфікацыя
Пасеў ігракоў на чэмпіянат свету 2014 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 31 сакавіка 2014 года (пасля фіналу PTC 2014 года). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру Роні О’Саліван і, паколькі ён не ўваходзіў у топ-16 сусветнага рэйтынгу, Роберт Мілкінс, які займаў шаснаццаты радок у рэйтынгу, не атрымаў месца сярод шаснаццаці снукерыстаў, якія патрапілі на турнір без кваліфікацыі.
Кваліфікацыйная сетка
Соценныя серыі
У 96 матчах кваліфікацыйнага раўнда было выканана 69 соценных серый. Мартын Гоўлд, які перайграў Мічэла Трэвіса (10:1), Ігара Фігейрэду (10:1) і Ляна Вэньбо (10:7) аформіў шэсць сэнчуры ў трох паядынках (137, 134, 132, 114, 113, 106). У першым кваліфікацыйным крузе 87-ы сеяны турніру Мартын О'Донэл у паядынку супраць Шэйна Кэсла зрабіў брэйк у 139 балаў, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі. У чацвёртым раўндзе кваліфікацыі Эндру Хігінсан паўтарыў серыю ў 139 ачкоў у матчы супраць Дамініка Дэйла. Такім чынам, О'Донэл і Хігінсан падзялілі ўзнагароду ў £1000, атрымаўшы па £500.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага іграка.
Ігрок Усе серыі Мартын О'Донэл 3 139, 119, 100 Эндру Хігінсан 1 139 Мартын Гоўлд 6 137, 134, 132, 114, 113, 106 Фергал О’Браен 1 135 Курт Мэфлін 1 134 Робін Хал 3 133, 107, 102 Чэнь Джэ 1 133 Ян Бэрнс 3 132, 131, 121 Сэм Бэйрд 2 132, 100 Алан Мак-Манус 1 130 Танават Тырапонгпайбун 3 128, 121, 117 Лю Чуан 1 127 Джэймі Коўп 2 125, 103 Рос М’юр 1 123 Крэйг Стэдмэн 1 122 Майкл Уослі 1 122 Лі Хан 3 120, 116, 104 Кайрэн Уілсан 2 119, 114 Сяа Гадун 1 119 Лука Брэсэль 1 118 Дэвід Морыс 1 118 Цаа Сіньлун 3 117, 102, 102 Аляксандр Урсенбахер 1 117 Сандэрсан Лэм 2 116, 107 Сцюарт Кэрынгтан 1 113 Лі Янь 1 112 Мэцью Сэлт 2 111, 104 Том Форд 2 111, 101 Крыс Норбэры 1 111 Ігар Фігейрэда 1 111 Чжан Аньда 1 111 Алекс Борг 1 110 Робі Уільямс 1 110 Напон Саенхам 1 109 Джэймі Джонс 2 108, 101 Юй Дэлу 1 108 Джэймс Кэхіл 1 106 Раян Дэй 1 106 Джымі Робертсан 1 105 Лян Вэньбо 1 103 Род Лоўлер 1 102 Марк Джойс 1 101 Альфрэд Бёрдэн 1 101 Майкл Уайт 1 100 Кен Доэрці 1 100Увогуле 69 Найвышэйшы брэйк: 139 (Мартын О'Донэл, Эндру Хігінсан)
Удзельнікі
У асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2014 прыняло ўдзел 16 ігракоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, а таксама 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда.