Сцыпіён — Публій Карнелій Сцыпіён Афрыканскі Старэйшы (Publius Cornelius Scipio Africanus Maior, 235 ці 237 — 183 да н.э.) — рымскі военачальнік.
Стварыў рымскую конніцу, якой і быў абавязаны сваімі ваеннымі поспехамі. Разбіў Ганібала пад Замай (202 да н.э.).
Пасля сваіх перамог здабыў вялікі палітычны поспех; меў права насіць на шаломе дыядэму военачальніка; народ лічыў яго сынам бога. Адзначаецца пашана, з якой да яго ставіліся нават яго ворагі.
Сын Публія Карнелія Сцыпіёна. Выявы Сцыпіёна шукаліся яшчэ з часоў Рэнесансу. Галава мужчыны са шнарам на ілбе, якую былі палічылі за яго партрэт, была пазней апазнана як выява жраца Ісіды. У 1972 як партрэт маладога Сцыпіёна апазналі скульптуру «Галава ў скураным шаломе» (канец 3 ст. да н.э., захоўваецца ў Эрбаху).
Літаратура H. H. Scullard. «Scipio Africanus in the Second Punic War»
Спасылкі
http://www.barca.fsnet.co.uk/scipio-africanus.htm — біяграфія http://www.fenrir.dk/history/bios/scipio/ — яшчэ адна біяграфія http://www.barca.fsnet.co.uk/scipio-africanus-return-spain.htm -Дыян Касій пра вяртанне Сцыпіёна з Іспаніі
Катэгорыя:Карнеліі Катэгорыя:Рымскія консулы Катэгорыя:Военачальнікі Старажытнага Рыма Катэгорыя:Удзельнікі Пунічных войн