Джордж Бе́нтам (; 22 верасня 1800 — 10 верасня 1884) — англійскі батанікJean-Jacques Amigo, "Bentham (George)", in Nouveau Dictionnaire de biographies roussillonnaises, vol. 3 Sciences de la Vie et de la Terre, Perpignan, Publications de l’olivier, 2017, 915 p. (ISBN 9782908866506).

Біяграфія Джордж Бентам нарадзіўся ў 1800 годзе ў Стоку, каля Портсмута. У 1814—1827 гадах жыў у Францыі, вучыўся на факультэце тэалогіі ў Манткубане. У Лондане вывучаў права, але неўзабаве пакінуў юрыдычную ніву і прысвяціў сябе выключна батаніцы. З 1861 года пачаў займацца батанічнымі даследаваннямі ў батанічным садзе К’ю.

Буйная праца Бентама «Genera Plantarum…» (сумесна з Гукерам, 1862—1883) — нерукатворны помнік, створаны з дзіўнымі і каласальнымі ведамі, цярпеннем і навуковаю добрасумленнасцю; ён надоўга забяспечыў за сабой прапанаваную імі сістэму класіфікацыі раслін. У гэтай класіфікацыі, часткова падобнай да класіфікацыі Дэкандоля, сямействы размешчаны па групах, або радах; гэты спосаб здаваўся менш натуральным, чым сістэмы Ліндлі, Эндліхера і Браньяра, і англійскія вучоныя не без некаторага вагання аддалі перавагу сістэме Браньяра.

У 1830 годзе ён быў сакратаром таварыства садаводства, а пасля і прэзідэнтам лонданскага Лінееўскага таварыства (1861—1874).

Бентам у інтарэсах навукі аб’ездзіў амаль усю Еўропу. Яму належыць апісанне флор Бразіліі (1859—1862), Аўстраліі (1863—1878), Індыі, наваколляў Ганконга.

Ён быў замежным членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1872) і членам Парыжскай Акадэміі навук (з 1875).

Джордж Бентам сканаў у Лондане 10 верасня 1884 года.

Працы

«Labiatarum genera et species» (Лондан, 1832—1836) «Handbook of the British Flora» (1858 і 1865) «Flora Honkongensis» (1861) «Flora Australiensis» (у супрацоўніцтве з Фердынандам Мюлерам, 1863—1870) «Genera plantarum ad exemplaria imprimis in herbariis Kewensibus servata definita» (у супрацоўніцтве з Гукерам, 3 тома, 1862—1883)

Акрамя таго, апрацаваў для «Flora brasiliensis» — сямейства Papilionaceae, а для дэкандолеўскага «Prodromus» — сямействы Polemoniaceae, Scrophulariaceae, Labiatae і Stockhusiaceae.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Праверана 30 лістапада 2008 г.

Катэгорыя:Батанікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Лонданскага Лінееўскага таварыства Катэгорыя:Замежныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук