Джавані-Антоніа Скаполі (, 3 чэрвеня 1723 — 8 мая 1788 года), італьянска-аўстрыйскі прыродазнавец.

Быў прафесарам у Павіі.

Біяграфія Нарадзіўся 3 чэрвеня 1723 года ў вёсцы каля Кавалезэ, у гістарычнай вобласці Ціроль (цяпер на тэрыторыі Італіі, раней належала Аўстрыі), у сям'і адваката. Атрымаў медыцынскую адукацыю ў Інсбрукскім універсітэце.

Пасля заканчэння ўніверсітэта займаўся доктарскай практыкай у Кавалезэ і Венецыі. Шмат падарожнічаў па тэрыторыі Альпаў, дзе збіраў энтамалагічныя і гербарныя калекцыі. Пазней працаваў урачом у Ідрыі, на тэрыторыі сучаснай Славеніі.

У 1761 годзе апублікаваў сваю вядомую працу «Атручванне ртуццю» (). Даследаваўшы раслінны і жывёльны свет Крайны, выдаў кнігі па яе флоры (, 1760) і насякомых (, (1763).

У 1769 годзе атрымаў званне прафесара хіміі і металургіі ў Горнай акадэміі Шэмніца (цяпер Славакія).

Працаваў разам з Ладзара Спаланцані над доказам тэорыі, паводле якой жыццё не можа самазараджацца, а жывыя істоты паходзяць ад іншых жывых істот.

У 1786 годзе Скаполі апісаў тыпавы від маскіта Phlebotomus papatasi.

У гонар Скаполі Н. Жакен назваў род раслін сямейства Паслёнавыя — , ад якога паходзіць назва алкалоіда скапаламіну, які ўтрымліваецца ў ім.

У гонар Скаполі таксама названа некалькі відаў раслін, у тым ліку .

Найважнейшыя працы Methodus plantarum (1754) Flora carniolica (1760) Tentamina physico-chymico-medica (1761) De Hydroargyro Idriensi Tentamina (1761) Introductio ad usum fossuinm (1763) Entomologia Carniolica, Viienna: Trattner. (1763) Anni Historico-Naturales (1769—1772) Principia mineralogiae (1772) Flora Carniolica (1772) Tom.I , Tom.II Fundamenta chemiae (1777) Fundamenta botanicae (1783) Deliciae Flora et Fauna Insubricae Ticini (1786—1788) Rudimenta metallurgiae (1789)

Катэгорыя:Батанікі Італіі Катэгорыя:Міколагі Італіі Катэгорыя:Заолагі Італіі Катэгорыя:Энтамолагі Італіі