Іозеф Ге́ртнер (, 12 сакавіка 1732, Кальв — 14 ліпеня 1791, Цюбінген) — нямецкі батанік і урач.

Біяграфія

Іозеф Гертнер вывучаў медыцыну ў Цюбінгене і Гётынгене. Пасля заканчэння вучобы з 1753 па 1756 гады падарожнічаў па Галандыі, Францыі, Італіі і Англіі.

У 1760 годзе стаў прафесарам медыцыны ў Цюбінгене, у 1768 годзе — прафесарам батанікі і дырэктарам батанічнага саду натуральна-гістарычнага кабінета Пецярбургскай Акадэміі навук.

У 1770 годзе браў удзел у экспедыцыі Акадэміі навук на Дон і Волгу. У тым жа годзе з-за неспрыяльнага для яго клімату быў вымушаны вярнуцца ў Кальв.

У 1772 годзе ў яго нарадзіўся сын Карл Фрыдрых, які пазней стаў урачом і батанікам.

Яго найважнейшай публікацыяй з'явілася трохтамовая праца «De Fructibus et Seminibus Plantarum» (1788—1792), у якой Гертнер даў падрабязнае апісанне пладоў і насення 1259 раслін. Гэтай працай ён заклаў асновы марфалогіі плода і насення. Акрамя таго, ён склаў слоўнік раслін на шасці мовах.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 1762 года, ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук з 1771 года.

Іозефа Гертнера не варта блытаць з іншым нямецкім батанікам, яго сучаснікам, Готфрыдам Гертнерам (Gottfried Gärtner, 1754—1825), адным з аўтараў працы Oekonomisch-technische Flora der Wetterau (1700—1802). Аўтарства Готфрыда Гертнера ў назвах таксонаў пазначаецца як G.Gaertn., у той час як аўтарства Іозефа Гертнера — як Gaertn.

У гонар Гертнера У гонар Іозефа Гертнера названы род сямейства .

Працы «De Fructibus et Seminibus Plantarum» v.1, 1788; v.2, 1791 «Supplementum Carpologicae», 1805—1807

Спасылкі Joseph Gaertner Вялікая біяграфічная энцыклапедыя: Гертнер, Іосіф

Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук