Георг Аўгуст Гольдфус (; , Турнау, — , Попельсдорф (цяпер у межах Бона)) — нямецкі палеантолаг і заолаг.

Вучыўся ў медыка-хірургічным калегіуме ў Берліне, потым перайшоў у Эрлангенскі ўніверсітэт, які ў 1804 годзе скончыў з прысваеннем навуковай ступені дактары філасофіі.

Пасля гэтага ездзіў у Паўднёвую Афрыку. З 1806 года зноў у Эрлангене, з 1811 года дацэнт заалогіі ў мясцовым універсітэце. У 1818 годзе атрымаў званне прафесара заалогіі. Пазней быў зацверджаны на пасадзе прафесара заалогіі і мінералогіі Бонскага ўніверсітэта. У 1839—1940 гадах рэктар гэтага ўніверсітэта.

З 1806 года актыўна вывучае выкапнёвых жывёл на тэрыторыі Германіі.

З удзелам нямецкага палеантолага графа Георга фон Мюнстэра ён выдаў важную працу «Petrefacta germaniae» (1826—1844), у якую спачатку меркавалася даць ілюстрацыі ўсіх акамянеласце беспазваночных жывёл Германіі, але праца выйшла незавершанай, у яе ўвайшлі толькі малюнкі губак, каралаў, ігласкурых і часткі малюскаў.

Літаратура Georg Uschmann. Goldfuß, August. В: Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 6. Duncker & Humblot, Berlin 1964. — S. 605. (ням.) Wolfhart Langer. Georg August Goldfuß — Ein biographischer Beitrag в: Bonner Geschichtsblätter, Band 23/1969. — S. 229—243.

Катэгорыя:Заолагі Германіі Катэгорыя:Палеантолагі Германіі