П'ера дэла Франчэска (; каля , Борга-Сан-Сеполькра, Сіньёрыя Рыміні — , Борга-Сан-Сеполькра, Фларэнційская рэспубліка) — італьянскі мастак і тэарэтык, прадстаўнік Ранняга Адраджэння.

Біяграфія

П’ера (П’етра) ды Бэнедэта дэі Франчэскі больш вядомы як П’ера дэла Франчэска (па імені маці, «…бо яна засталася цяжарнай ім, калі яго бацька і яе муж памёр…»)Вазари Дж. Жизнеописания наиболее знаменитых живописцев. / Пер. с ит. А. Венедиктова, А. Габричевского. — СПб:. Азбука-классика, 2004. — 672 с. ISBN 5-352-01012-0.

Працаваў у Перуджы, Ларэта, Фларэнцыі, Арэца, Мантэркі, Ферары, Урбіна, Рыміні, Рыме, але заўсёды вяртаўся ў родны гарадок, дзе з 1442 года ён з’яўляўся гарадскім дарадцам і апошнія два дзесяцігоддзі жыцця правёў менавіта там.

Лічыцца, што аўтарскі стыль П’ера фармаваўся пад уплывам . Магчыма, ён быў вучнем невядомага жывапісца з Сіены. У 1439 годзе пад кіраўніцтвам Даменіка Венецыяна мастак працаваў над упрыгожваннем фрэскамі царквы Санта-Марыя-Нуова ў Фларэнцыі. Дзякуючы гэтай працы ён ўдасканаліў сваё майстэрства, пазнаёміўся з перспектывай і стварэннем асвятлення.

Творчасць

Творы майстра адрозніваюць велічная ўрачыстасць, высакароднасць і гармонія вобразаў, абагульненасць формаў, кампазіцыйная ўраўнаважанасць, прапарцыянальнасць, дакладнасць перспектыўных пабудоў, напоўненая святлом мяккая гама.

Творчасць мастака фактычна паклала пачатак . Ён працаваў спачатку ў Фларэнцыі, затым у Арэца і Урбіна, ведаў Брунелескі і , і да самога Тыцыяна заставаўся адным з лепшых каларыстаў. Мастак умеў перадаваць розную насычанасць колераў і аб'ядноўваць іх святлопаветраным асяроддзем, таму гісторыкі мастацтва называлі яго адным з першых пленэрыстаў заходнееўрапейскага мастацтва. Ён запаўняў геаметрычна пабудаваную прастору жывым святлом. Сярэдневяковыя мастакі як быццам не заўважалі святла, плоскія фігуры ў іх жывапісе не адкідваюць ценяў. Ужо Мазачыа быў піянерам у гэтай галіне, але ніхто не раскрыў самых багатых магчымасцей святла з такой паўнатой, як П'ера дэла Франчэска.

Акрамя таго, Франчэска быў найвялікшым манументалістам, майстрам пераважна манументальна-дэкаратыўнага жывапісу. Гэта яго рука добра адчуваецца ў ў Арэца «» і «» (адлюстравана славутая легенда пра сон імператара Канстанціна, пасля якога ён прыняў хрысціянства. Перад рашаючай бітвай Канстанціну з'явіўся ў сне ангел з крыжам, абвясціўшы: «Так пераможаш»; мы бачым імператара, спячага ў расхінутай паходнай палатцы).

П'ера дэла Франчэска валодаў вялікім пачуццём прыгажосці, выдатным малюнкам, пяшчотным каларытам і незвычайным для яго часу веданнем тэхнічных бакоў жывапісу, асабліва перспектывы.

Навуковая дзейнасць

П'еро з'яўляецца аўтарам двух матэматычных трактатаў: «Аб перспектыве ў жывапісе» (захоўваецца ў Амбразіянскай бібліятэцы Мілана) і «Кніжыца пра пяць правільных цел». Верагодна, сваімі навуковымі працамі ён здабыў большы аўтарытэт у XVI—XVII стст, чым жывапісам. «Калі фларэнційцы лічылі, што малююць свет такім, які ён ёсць, то П'ера першым з жывапісцаў зрабіў паслядоўныя высновы з пераканання, што свет можна адлюстраваць толькі такім, якім ён уяўляецца, бо ўсё бачна не само па сабе, а толькі дзякуючы свету, які па-рознаму адлюстроўваецца ад розных паверхняў»Степанов А. В. Искусство эпохи Возрождения. Италия. XIV—XV века. — СПб: Азбука-классика, 2003. — С. 504. — ISBN 5-352-00597-6.

Вучні Ён быў настаўнікам знакамітага . Стыль мастака адбіўся ў творах Мелоца да Форлі, бацькі Рафаэля Джавані Санці і іншых умбрыйскіх майстроў, нават у ранніх працах самога Рафаэля.

Літаратура Лазарев В. Н. Пьеро делла Франческа. М., 1966. Анджелини А. Пьеро делла Франческа: [Альбом]. М., 1997. Степанов А. В. Искусство эпохи Возрождения. Италия. XIV—XV века. — СПб: Азбука-классика, 2003. — С. 504. — ISBN 5-352-00597-6 Вазари Дж. . / Пер. с ит. А. Венедиктова, А. Габричевского. — СПб:. Азбука-классика, 2004. — 672 с. ISBN 5-352-01012-0 Дворжак М. История итальянского искусства в эпоху Возрождения. Курс лекций. — М: Искусство, 1978. Edited by Laura Baini. Brera. Guide to the Pinacoteca, Mondadori Electa S.p.A., Milano, 2005

Спасылкі

Пьеро делла Франческа «О шаре и цилиндре»; «Об измерении круга»; «О коноидах и сфероидах»; «О спиралях»; «О равновесии плоских фигур»; «О квадратуре параболы»; «Исчисление песчинок»

Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Рэнесансу Катэгорыя:Навукоўцы Эпохі Адраджэння Катэгорыя:Матэматыкі XV стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Адраджэння