Чэзарэ да Сеста (; ,  — , ) — італьянскі , вучань Леанарда да Вінчы.

Вялікі ўплыў на яго творчасць — як і на Бернардзіна Луіні, і  — аказаў Леанарда, што выразна праглядаецца ў Мадонне з дзіцем. Пазней, у Паўднёвай Італіі, ён стварыў складаны і вычварны стыль, у якім злучыліся класіцызм і найбольш характэрныя элементы ранняга маньерызму.

Як і Леанарда, Чэзарэ не меў прозвішча ў сучасным сэнсе; «да Сеста» — мянушка па горадзе Сеста-Календэ ў цяперашняй правінцыі Варэзэ, з якога ён быў родам.

Магчыма, што ён быў вучнем або чаляднікам у Бальдасарэ Перуцы ў Рыме ў 1505 годзе. Яго аўтарству адносяць тымпаны ў і некаторыя роспісы ў ваколіцах Рыма.

Імя Чезаре да Сеста ўпершыню сустракаецца ў 1508 годзе, калі ён зрабіў роспісы ў Ватыканскім палацы (не захаваліся) па замове папы Юлія II. У 1513 годзе ён працаваў на Сіцыліі, у 1515 годзе — у Неапалі. У 1515 годзе ён завяршыў манументальны поліптых для манастыра Найсвяцейшай Тройцы ў Кава-дэ’-Тырэні.

У 1516 у ён вярнуўся ў Мілан, дзе стварыў знакамітую карціну «Саламея» (), набытую імператарам Рудольфам II (зараз яна знаходзіцца ў Музеі гісторыі мастацтваў у Вене).

У 1517 годзе ў Месіна Чэзарэ стварыў адну з найбольш знакамітых сваіх прац — «», — пасля чаго ў 1520 годзе зноў вярнуўся ў Мілан, дзе стварыў іншы свой шэдэўр — так званы «поліптых Святога Роха» (для сабора Св. Роха, зараз у Кастэла Сфарцэска).

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі Італіі