Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 (, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 28 сакавіка па 3 красавіка 2011 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 12-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £325,000, з якіх £60,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Джад Трамп, які перайграў на сваім шляху да тытула Бэна Вуластана ў кваліфікацыі (5:1), Марку Фу (5:3), Марка Дэвіса (5:2), Пітэра Эбдана ў чвэрцьфінале (5:1), пераможцу Гранд-фіналу PTC Шона Мёрфі ў паўфінальным матчы (6:1) і Марка Сэлбі ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:8. Такім чынам, 21-гадовы англічанін, які займаў месца па-за межамі топ-16 сусветнага рэйтынгу, выйграў свой чацвёрты прафесійны і першы рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама другі турнір у сезоне (пасля перамогі на Пол Хантэр Класік) і стаў самым маладым пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з 2006 года (калі Дзін Цзюньхуэй перамог на Трафеі Паўночнай Ірландыі ва ўзросце 19 гадоў).
Турнір
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 стаў 12-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся сёмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2010/2011.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £325,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £5,000, склаўшы £60,000.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£60,000Фіналіст£30,000Паўфіналісты£15,000Чвэрцьфіналісты£8,0001/8 фіналу£5,9251/16 фіналу£4,0001/24 фіналу£2,2001/32 фіналу£1,500Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£2,000Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£400 Агульны прызавы фонд £325,000
Рэйтынгавыя ачкі
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на другім турніры ў Кітаі, Шанхай Мастэрc, а таксама World Open. Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).
ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца7000Фіналіст5600Паўфіналісты4480Чвэрцьфіналісты35001/8 фіналу26601/16 фіналу19609801/24 фіналу (квал.)16108051/32 фіналу (квал.)12606301/40 фіналу (квал.)9104551/48 фіналу (квал.)560280
Уайлдкард раўнд
Восем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Цаа Юйпэн, Мэй Сівэнь, Жоўцзы Маймайці, Цянь Пэнфэй, Цзінь Лун, Лі Хан, Лі Янь і Юй Дэлу. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых гульцоў з ніжэйшымі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Курта Мэфліна, Маркуса Кэмбэла, Роберта Мілкінса, Джымі Уайта, Найджэла Бонда, Кена Доэрці, Джо Пэры і Джэрарда Грына.
Першы гулец ЛікДругі гулец Курт Мэфлін (91) 5:3 Цаа Юйпэн Маркус Кэмбэл (32) 5:3 Мэй Сівэнь Роберт Мілкінс (36) 5:1 Жоўцзы Маймайці Джымі Уайт (57) : Цянь Пэнфэй Найджэл Бонд (34) 5:3 Цзінь Лун Кен Доэрці (29) 1:5 Лі Хан Джо Пэры (30) 5:2 Лі Янь Джэрард Грын (28) 5:2 Юй Дэлу
Асноўная сетка
Фінал
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Леа Скальян.Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 3 красавіка 2011. Марк Сэлбі (4) 8:10 Джад Трамп (24)
Сусветны рэйтынг 4 Перамогі на прафесійных турнірах 3 1 Рэйтынгавыя турніры 0 Статыстыка выступленняў на адкрытых чэмпіянатах Кітая 0 Колькасць тытулаў 0 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 6 (2; 0) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 2 (0; 0) 26 (10; 0) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 15 (3; 0) 0 (0; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 1 (0; 0)
ТурнірСтадыяЛік PTC 2010/2011 – Этап 3 1/8 фіналу Марк Сэлбі4:3 Джад ТрампАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2010 1/16 фіналу Марк Сэлбі5:2 Джад Трамп Championship League 2010 Група 2 - ГР Марк Сэлбі1:3 Джад Трамп Championship League 2010 Група 1 - 1/2 фіналу Марк Сэлбі3:1 Джад Трамп Championship League 2010 Група 1 - ГР Марк Сэлбі3:1 Джад Трамп Championship League 2009 Група пераможцаў - Фінал Марк Сэлбі2:3 Джад Трамп Championship League 2009 Група пераможцаў - ГР Марк Сэлбі3:1 Джад ТрампШанхай Мастэрс 2008 1/16 фіналу Марк Сэлбі5:1 Джад Трамп 134 Найвышэйшая серыя 113 3 Соценныя серыі 3 8 Серыі 50+ 8
Спасылкі
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Кітая 2011 на CueTracker.net
Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры Катэгорыя:2011 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Кітаі ў 2011 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2010/2011 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Кітаі Катэгорыя:2011 год у Пекіне