Мармуровая ладдзя () — 36-мятровы азёрны павільён пекінскага Летняга палаца. Пабудаваны ў 1755 годзе пры імператары Цяньлуне ў выглядзе ладдзі, якая плыве. Канструкцыя каменная, з традыцыйнай надбудовай з дрэва.

Разбураны падчас Другой опіумнай вайны (1860), адноўлены праз 33 гады з даданнем люстэркаў і дэкаратыўных вяслярных колаў, якія імітуюць параход. На ўсход ладдзі цягнецца Доўгі калідор.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктура Пекіна Катэгорыя:Лодкі Катэгорыя:Скульптура Кітая Катэгорыя:Павільёны