Князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі (, ; , горад Пінск, Мінская губерня, Расійская імперыя — , горад Варшава, Польшча) — гаспадарчы і палітычны дзеяч Расійскай імперыі і Беларусі, пісьменнік. Член (1896—1919) Рады Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі; старшыня праўлення Мінскага камерцыйнага банка; старшыня (1901—1905) Палескага таварыства сельскай гаспадаркі; ; дэпутат (1906) I Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі ад Мінскай губерні; старшыня (1907—1908) Польскага Таварыства «Асвета» ў Мінску; дэпутат Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Мінскай губерні (1909—1910); член Рады БНР (1918). Быў членам і іншых грамадскіх арганізацый у Мінскай губерні.

Паходжанне і сям’я Належаў да княскага рода Друцкіх-Любецкіх. Нарадзіўся ў сям’і князя Эдвіна Геранімавіча Друцкага-Любецкага (1828—1901), пінскага павятовага маршалка (1859—1872) і князёўны Ядвігі Канстанцінаўны Радзівіл (1839—1863). Быў ахрышчаны ў каталіцтва.

Згодна з уласным адказам падчас Усерасійскага сельскагаспадарчага перапісу мая 1917 года, беларус па нацыянальнасціРаюк, А. Р. Беларускі палітычны кансерватызм канца XIX — пачатку XX ст.  — С. 183..

Ажаніўся ў 1889 г. з Марыяй (Марыяй-Ганнай-Эрнесцінай) Гётцандорф-Грабоўскай (1861—1946), ад якой меў дзяцей: 1) Марыя-Ядвіга-Юзэфа-Францыска-Хрысціна-Кацярына-Елізавета-Клемянціна Геранімаўна Друцкая-Любецкая (1890—1945). Муж: Ілля Прахін. Шлюб у 1917 г. 2) Канстанцін-Марыян-Юзаф Геранімавіч Друцкі-Любецкі (1893—1940). Жонкі: 1) Сафія Стэфанаўна Ваньковіч (1907—1981). 2) графіня Марыя-Антаніна Красінская (1899—1987). Шлюб у 1924 г. 3) Юзаф-Марыян-Ян-Непамуцан Геранімавіч Друцкі-Любецкі (1897—1943) 4) Крысціна (Крысціна-Марыя-Ядвіга-Юзэфа) Геранімаўна Друцкая-Любецкая (23.01.1900—06.05.1921)Ахвяра «рыжскай мяжы». Сапраўдная гісторыя трагедыі князёўны Крысціны Друцкай-ЛюбецкайKrystyna Maria Józefa Jadwiga Drucka-Lubecka (Drucka-Lubecka). Загінула беспатомна.

Адукацыя Скончыў гімназію ў Рызе, дзе вучыўся разам з Браніславам Эпімах-Шыпілам (1859—1934): яны абодва скончылі яе ў 1880 г. з залатым медалёмРаюк, А. Р. Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919): беларускі князь і патрыёт // Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 194.. Сам Шыпіла менавіта з часу навучання ў рыжскай гімназіі збіраў матэрыялы па беларускай гісторыі, этнаграфіі і літаратурыРаюк, А. Р. Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919): беларускі князь і патрыёт // Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 194..

У 1885 г. князь скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, атрымаўшы дыплом 5 лютага 1886 г.Jurkowski, R. Polacy-mińszczanie z kręgu Mińskiego Towarzystwa Rolniczego… С. 87. З 27 сакавіка 1886 па 27 жніўня 1887 г. служыў у гвардыі грэнадзёрскай брыгадзе.

Маёнткі Адносіўся да латыфундыстаў. Геранім атрымаў разам з братам Феліксам у спадчыну ад бацькі Эдвіна значныя маёнткі ў Мінскай губерні (Расійская імперыя): у Пінскім павеце — маёнтак Лунін (11 906 дзесяцін), маёнтак Велута (8 127 дзесяцін), маёнтак Багданаўка (7 398 дзесяцін); у Мінскім павеце — маёнткі Стары Ракаў і Наваполле (цалкам 4 893 дзесяціны)Дрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1861—1900 : справочник… С. 192.. Гэта разам складала 32 324 дзесяціны. Пры падзеле атрымаў палову бацькавай зямлі — каля 16 000 дзесяцін (Лунін, Старый Ракаў, Наваполле)Раюк, А. Р. Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919): беларускі князь і патрыёт // Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 191—192..

У 1890 г. свой маёнтак Лунін (звыш 15 000 дзесяцін зямлі ў Пінскім павеце) прадаў рускаму землеўласнікуJurkowski, R. Polacy-mińszczanie z kręgu Mińskiego Towarzystwa Rolniczego… С. 93.. Купіў дадаткова зямлю каля Старога Ракава ў памеры каля 1000 дзесяцін.

У 1911 г. ужо толькі валодаў маёнткамі Шапавалы (1 925 дзесяцін), Стары Ракаў і Новае Поле (разам 1 761 дзесяціна) пад Мінскам у Мінскім павеце Мінскай губерні, што агульна складала 3 686 дзесяцінДрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1900—1917… С. 169.. Перад пачаткам Першай сусветнай вайны паспеў набыць маёнтак БірштаныАхвяра «рыжскай мяжы». Сапраўдная гісторыя трагедыі князёўны Крысціны Друцкай-Любецкай.

Гаспадарчая, палітычная і культурная дзейнасць Працаваў мінскім карэспандэнтам санкт-пецярбургскага польскамоўнага часопіса «Kraj»Ахвяра «рыжскай мяжы». Сапраўдная гісторыя трагедыі князёўны Крысціны Друцкай-Любецкай. Старшыня праўлення Мінскага камерцыйнага банка.

У 1895 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркіАдреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.. У 1896—1919 гг. уплывовы член Рады Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі (МТСГ). З 30 снежня 1896 г. пры дырэктары Мечыславе Пароўскім быў (разам з Атонам Багдашэўскім) віцэ-дырэктарам аднаго з галоўных аддзелаў МТСГ — гандлёвага аддзела (г.зв. «сельскагаспадарчага сіндыката»). У 1891—1910 гг. разам з Эдвардам Вайніловічам і Ксаверыем Ельскім належаў да суполкі, якая арандавала ў Мінску жывёлабойні, чым ліквідоўвалі манаполію яўрэяў на гэты бізнес у горадзеJurkowski, R. Polacy-mińszczanie z kręgu Mińskiego Towarzystwa Rolniczego… С. 88.. Стаў акцыянерам таварыства «Сокол», якая вылучылася з гадлёвага аддзела МТСГ і пачала ў Мінску будаўніцтва фабрыкі па вырабе штучнага мёду з крухмалюJurkowski, R. Polacy-mińszczanie z kręgu Mińskiego Towarzystwa Rolniczego… С. 88.. Актыўна дзейнічаў у броварнай секцыі МТСГ, стаў сузаснавальнікам і членам акцыянернага Мінскага таварыства бровараў, закладзеным у 1894 г. брованай секцыяй МТСГJurkowski, R. Polacy-mińszczanie z kręgu Mińskiego Towarzystwa Rolniczego… С. 88..

10 снежня 1899 г. у Мінску на пасяджэнні МТСГ быў выбраны членам у Распарадчы камітэт па ўладкаванні Юбілейнай сельскагаспадарчай і саматужна-прамысловая выстаўка МТСГ у Мінску ў 1901 годзе.

У 1901—1905 гг. быў старшынёй Аддзела па справах сельскай гаспадаркі і патрэб Мінскага Палесся (Палескага таварыства сельскай гаспадаркі), што быў структурным аддзяленнем Мінскага таварыства сельскай гаспадаркіРаюк, А. Р. Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919): беларускі князь і патрыёт // Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 192.. Па прапанове князя Гераніма Друцкага-Любецкага ў 1903 г. у Аддзел па справах сельскай гаспадаркі і патрэб Мінскага Палесся пачалі прымаць сялян у якасці членаў; гэта быў першы аддзел МТСГ, у які пачалі прымаць сялян у якасці членаў, праўда, толькі з правам дарадчага голасаJurkowski, R. Polacy-mińszczanie z kręgu Mińskiego Towarzystwa Rolniczego… С. 88.. Сялянам там у тым ліку чыталі асветныя лекцыі, частка з паказам, як карыстацца машынамі і штучным угнаеннем. У верасні 1904 г. як прадстаўнікі Аддзела па справах сельскай гаспадаркі і патрэб Мінскага Палесся князь Геранім Друцкі-Любецкі і Раман Скірмунт арганізавалі ў Пінску сельскагаспадарчую выстаўку для сялян і з удзелам сялян, на якой Раман Скірмунт выступіў з прамовай на мясцовай гаворцыJurkowski, R. Polacy-mińszczanie z kręgu Mińskiego Towarzystwa Rolniczego… С. 89..

Адзін год быў членам земскай управы, але пакінуў службу, няздолеўшы працаваць з земскімі чыноўнікамі па прызначэнні.

Належаў да лідараў палітычнага руху краёўцаў-кансерватараў. У 1906 г. быў абраны дэпутатам (ад Пінска) у I Дзяржаўную думы Расійскай імперыі), дзе быў у групе аўтанамістаў — член «Краёвага кола Літвы і Русі» (ці «Дэпутацкага кола Літвы і Русі»), а таксама дэпутат Саюза аўтанамістаў. Газета «Kurier Litewski» давала вельмі станоўчую характарыстыку князю Гераніму Друцкаму-Любецкаму, выбранаму дэпутатам (1906) у I Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі: «Адзін з найсімпатычнейшых і найпапулярнейшых грамадзян Міншчыны <…> у яго асобе мінская зямля атрымлівае здольнага дэпутата, адданага справе дабра для ўсіх і неаспрэчна сумленнага. Гарачы патрыёт, вельмі прывязаны да сялян, з якімі працуе, робіць ён, без сумнення, вельмі важную паслугу нашым памкненням, як народным, так і грамадскім»Раюк, А. Р. Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919): беларускі князь і патрыёт // Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 195..

У першай сваёй прамове ў I Дзяржаўнай Думе князь Геранім Друцкі-Любецкі сказаў: «Я выхаваўся сярод простага народа. Наш просты беларускі народ таксама мае свае ідэалы. Яго ідэал гэта зямля Божая, але і просты народ ёсць Божым, па гэтай прычыне наш просты беларускі народ шчыра лічыць, што Божая зямля павінна належаць да Божага простага народа», — і тлумачыў, што прынцып прыватнай уласнасці ёсць адным з ідэалаў беларускага сялянстваJurkowski, R. Polacy-mińszczanie… С. 94.. На гэтае выступленне ў Думе ў абарону права прыватнай уласнасці звярнулі ўвагу многія вядомыя расійскія палітыкі і ідэолагі, у тым ліку Уладзімір Ленін, які выказаўся ў бальшавісцкім друку, згадваючы менавіта прамову Любецкага, што маянткоўцы ў мэтах супрацьстаяння ідэі нацыяналізацыі зямлі нават выступаюць у ролі абаронцаў сялянскай зямельнай уласнасціБусько, В. Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX — начала XX в… С. 105..

Беларускі гісторык Алесь Смалянчук указвае, што член «Краёвага кола Літвы і Русі» граф Юзаф Патоцкі прызнаваў існаванне супярэчнасцяў і з раздражненнем заўважыў пра дэпутатаў «Краёвага кола Літвы і Русі»: «Я заўсёды выказваюся як паляк, а некаторыя іншым разам выступаюць як беларусы». Алесь Смалянчук таксама дадае, што ў польскамоўнай газеце «Дзеннік Кіёўскі» у 1906 г. быў апублікаваны ананімны ліст «грамадзяніна Забранага краю П. В.», дзе аўтар быў абураны паводзінамі польскіх дэпутатаў ад Мінскай губерні, якія нібыта публічна прызналі, што з’яўляюцца «тутэйшымі», а таксама «беларусамі польскай культуры», а ў якасці гэтых «здраднікаў» фігуравалі дэпутаты «Краёвага кола Літвы і Русі» ад Мінскай губерні — князь Геранім Друцкі-Любецкі, Віктар Янчэўскі, Раман Скірмунт і Пётр МасоніусСмалянчук, А. «Краёвец» у Дзяржаўнай Думе Расейскай імперыі («думскі эпізод» палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта. 1906) // «Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі: зборнік навуковых артыкулаў / Аляксандр Смалянчук. — Мінск : Зміцер Колас, 2017. — С. 284.. У ананімным лісце сцвярджалася існаванне ў «Краёвым коле Літвы і Русі» двух дэпутатцкіх груповак, якія змагаюцца паміж сабой — пры гэтым дэпутаты-«беларусы» нібыта абзываюць дэпутатаў апанентаў «ляхамі» і г.д. Беларускі гісторык Алесь Смалянчук заўважае, што «ляхамі» аказаліся якраз дэпутаты «Краёвага кола Літвы і Русі» з украінскіх губерняў («паўднёва-заходніх губерняў»), у т.л. дэпутат граф Юзаф Патоцкі.

У 1907—1908 гг. быў старшынёй Польскага таварыства «Асвета» ў МінскуРаюк, А. Р. Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919): беларускі князь і патрыёт // Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 194..

У 1909—1910 гг. быў дэпутатам Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Мінскай губерніРаюк, А. Р. Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919): беларускі князь і патрыёт // Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 193. і ўваходзіў у склад дэпутацкай групоўкі «Кола Літвы і Русі» ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі.

У час Першай сусветнай вайны быў з 1914 г. ченам Польскага таварыства дапамогі ахвярам вайны.

22 мая (4 чэрвеня) 1915 года на пахаванні ў маёнтку Засулле памерлага Урбана Баніфацевіча Крупскага (1863—1915) быў галоўным прамоўцам над труной нябошчыкаРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 345..

У снежні 1915 г. быў старшынёй арганізацыйнага камітэта «Польскія дні» ў Мінску.

У красавіку 1917 г. стаў членам Мінскага павятовага польскага камітэта. 1 мая 1917 г. стаў членам рады Польскай школьнай маціцы Мінскай зямлі.