Сасно́ўка — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Асцёр (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 39 км, плошча вадазбору 201 км². Пачынаецца за 3 км у напрамку на захад ад вёскі Склімін, упадае ў Асцёр на ўскраіне вёскі Хадунь. Працякае па ўскраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 0,5—1,5 км. Пойма двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах. Шырыня поймы да 200 метраў. Рэчышча звілістае, шырынёй 5—10 м, на працягу 15 км каналізаванае. У вярхоўі рака перасыхае.

У Сасноўку ўпадаюць Рагожынка, канал Г-1 (справа), Сасновіца, Царкоўка (злева).

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Асцёра (прыток Сажа)