Пталамей I Сатэр (, Ptolemaĩos Sōtḗr) (367—285 да н.э.): цар егіпецкі (323—285 да н.э.), сын Лага і Арсіноі.

Дасведчаны военачальнік і целаахоўнік Аляксандра Македонскага. Пасля смерці Аляксандра ўступіў у барацьбу з Антыгонам і Дэметрыем Паліаркетам і заваяваў Егіпет. Афіцыйна прыняў царскі тытул (304 да н.э.) і заснаваў дынастыю Пталамеяў.

Прыдомак Сатэр атрымаў за выратаванне г. Родаса. Умацаваў у Егіпце традыцыі грэчаскай культуры; м.інш., заснаваў мусейон і бібліятэку ў Аляксандрыі. Збудаваў Фараскі маяк — адзін з «сямі цудаў свету».

Быў жанаты з Эўрыдзікай, потым з Беранікай I. Вядомая верагодная выява — мармуровая копія галавы адной са шматлікіх статуй, якія ставіліся Пталамею ў Егіпце, Афінах і Алімпіі (захоўваецца ў Луўры). Існуюць больш сучасныя копіі партрэтаў на камеях і ў скульптурах.

Яго зяцем быў Пір, цар эпірскі.

Гл. таксама Селеўкіды Селеўк I Нікатар Лісімах Касандр Антыгон I Аднавокі

Спасылкі

Катэгорыя:Пталамеі Катэгорыя:Военачальнікі Македоніі Катэгорыя:Аляксандр Македонскі Катэгорыя:Дыядохі Катэгорыя:Кіраўнікі Афрыкі III стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Фараоны паводле алфавіта