Пталамей VIII Эвергет II (, Ptolemaĩos Euergétēs Phúskōn) (180—116 да н.э.) — цар егіпецкі (164—116 да н.э.), сын Пталамея V і Клеапатры I.

Стаў царом пасля смерці Пталамея VI, ажаніўшыся з удавой брата—сваёй сястрой Клеапатрай II, і арганізаваўшы забойства Пталамея VII. Апроч таго, ён ажаніўся і з Клеапатрай III, дачкой Клеапатры II, што спрычыніла канфлікт паміж маці і дачкой. Быў родапачынальнікам усіх наступных Пталамеяў.

Выгнаў з Аляксандрыі філосафаў, навукоўцаў і мастакоў, і, такім чынам, знішчыў значэнне гораду як цэнтру грэчаскай культуры.

Называў сябе Трыфонам — Выдатным, а прадстаўнікамі грэчаскай культуры быў называны Фісконам — Пузатым. Вядомая выява гіпсавая галава з Егіпта (захоўваецца ў Хільдэсхайме).

Бацька Пталамея IX.

Гл. таксама Аляксандр II, цар сірыйскі

Бібліяграфія Peter Nadig. Zwischen König und Karikatur. Das Bild Ptolemaios' VIII im Spannungsfeld der Überlieferung. München, C.H.Beck, 2007, 306 S. (Münchener Beiträge zur Papyrusforschung und antiken Rechtsgeschichte, 97).

Катэгорыя:Пталамеі Катэгорыя:Кіраўнікі Афрыкі II стагоддзя да н.э.