thumb|left|Пталамей Аўлет

Пталамей XII Тэас Філапатар Філадэльф Неас Дыяніс Аўлет (, Ptolemaĩos Néos Diónusos Theós Philopátōr Theós Philádelphos Aulētḗs; 110 да н.э. — 51 да н.э.) — цар егіпецкі (80—58 да н.э., 55—51 да н.э.), сын Пталамея VIII і Клеапатры Селены.

Біяграфія

Пры Пталамеі XII пачаўся хуткі ўпадак Егіпту. Палітычная сітуацыя вымусіла яго ўцячы ў Рым і шукаць там падтрымкі. Пад націскам Сулы, ён завяшчаў Егіпет пасля сваёй смерці Рыму. Жыў у Пампея і атрымаў патрэбную падтрымку ў 59 да н.э., дзякуючы хадайніцтву Цэзара. Вярнуўшыся ў Егіпет, ён жорстка расправіўся з праціўнікамі, у т.л., з дачкой Беранікай IV, якая без яго прысвоіла царскі тытул. Яго дачка Клеапатра VII была апошняй егіпецкай царыцай.

Гісторыкамі адзначаецца яго слабахарактарнасць. Любіў музыку, акампаніраваў хорам на флейце, а таксама выступаў як саліст на спаборніцтвах, якія ладзіліся ў яго палацы — адсюль мянушка «Аўлет» (флейціст). Выявай, відаць, з'яўляецца мармуровая галава, што захоўваецца ў Парыжы.

Літаратура «Геаграфія». Страбон Пталамей XII Неас Дыяніс на сайце livius.org

Катэгорыя:Пталамеі Катэгорыя:Кіраўнікі Афрыкі I стагоддзя да н.э.