Класічная (іспанская) гітара — гэта 6-струнны шчыпковы музычны інструмент з сямейства гітар.

Класічная гітара мае шэраг асаблівасцяў:

Настройка вядзецца ў асноўным па квартах. Гэта акустычны інструмент. Гук узмацняецца выключна драўняным корпусам гітары. Найбольш распаўсюджаныя пароды драўніны для вырабу корпуса класічнай гітары: палісандр альбо чырвонае дрэва для задняй дэкі і абячайкі, елка альбо кедр для верхняй дэкі. Грыф можа быць выраблены з кедру альбо чырвонага дрэва. Класічная гітара мае шэсць струн. Некаторыя класічныя гітары могуць мець восем і больш струн для пашырэння дыяпазону, што дазваляе перакладаць на гітару п’есы, напісаныя для іншых інструментаў. Струны вырабляюцца з нейлону, у адрозненне ад стальных струн на іншых відах гітар. Такія струны маюць слабейшае нацяжэнне (раней струны для класічнай гітары выраблялі з авечых кішак). Тры «ніжнія» (якія маюць больш нізкі тон гучання, але размешчаныя вышэй) струны — «басовыя» — абмотваюць пасрэбраным нікелевым альбо медным дротам. Слабейшае нацяжэнне дазваляе рабіць корпус больш лёгкім, рэзаніруючым, што дазваляе атрымліваць больш насычаны тон гучання, а таксама вырабляць грыф з суцэльнага дрэва, без стальнога нацяжніка - анкернага стрыжня - унутры.

Спасылкі

Ілюстраваны энцыклапедычны слоўнік класічных гітарыстаў Гісторыя гітары ў асобах

Катэгорыя:Гітара *