Марцін Кромер ( — ) — біскуп вармінскі. Аўтар гістарычнай працы «Аб паходжанні і дзеях палякаў» (1555).

Аб паходжанні і дзеях палякаў Праца напісаная па даручэнні Жыгімонта Аўгуста.

Апісанне падзей было даведзена да пачатку княжання Жыгімонта I Старога (1506). Праца ў сваёй аснове была вельмі добрай кампіляцыяй прац Я. Длугаша і Б. Вапоўскага, апроч таго, аўтар увёў у навуковы абарот больш за 100 дакументаў, а таксама звярнуўся да самай старой польскай хронікі — Хронікі Гала Ананіма.

Кніга прызначалася для замежнага чытача і мела задачу паказаць магутнасць Польшчы і яе гісторыі. Аўтарская канцэпцыя гісторыі мела дзяржаўны характар: у падтрымку агульнадзяржаўных інтарэсаў, супраць «правінцыяльнага сепаратызму» (літоўскага і прускага) і прывілеяў шляхты.

Спачатку праца была прынята варожа, і ў Польшчы, і асабліва ў ВКЛ (як шляхтай, так і магнацтвам), бо ўхваляла касцёл і ўладу магнацкай алігархіі, асцярожна ставілася да шырокіх шляхецкіх правоў, непрыхільна ставілася да ВКЛ. Супраць М. Кромера на сеймах 1556—1557 і 1563—1564 выступаў Мікалай Радзівіл Чорны. Але пасля Люблінскай уніі гэтыя настроі паступова зніклі, а ў 1580 сейм выказаў М. Кромеру публічную падзяку.

Літаратура

 — С. 40, 41.

Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Біскупы вармінскія Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай