Гамініды (Hominidae) — сямейства найболей прагрэсіўных прыматаў, якое паводле тэорыі эвалюцыі ўключае і людзей. Адносіцца да надсямейства чалавекападобных малпаў.
Раней да гамінідаў адносілі толькі людзей і іх вымерлых продкаў. Арангутанаў, гарыл і шымпанзэ вылучалі ў асобнае сямейства пангід, але пры такім азначэнні сямейства пангід становіцца парафілічным, тым часам у сучаснай біялогіі імкнуцца да монафілічных таксонаў. Таму, бальшыня біёлагаў зараз уключаюць арангутанаў у сямейства гамінід у якасці падсямейства Ponginae. Апроч таго, гарыл і шымпанзэ часта ўключаюць у падсямейства Homininae, разам з людзьмі. Менавіта такая класіфікацыя паказаная ніжэй. Адкрытым застаецца пытанне аб класіфікацыі вымерлых гамінід, у тым ліку продкаў чалавека, напрыклад, такіх як чалавек умелы і інш.
Сямейства гамінід дзеліцца на два падсямейства з 4 родамі і 7 сучаснымі відамі:
падсямейства Ponginae арангутаны, Pongo барнейскі арангутан, Pongo pygmaeus суматранскі арангутан, Pongo abelii падсямейства Homininae (гамініны) гарылы, Gorilla заходняя гарыла, Gorilla gorilla усходняя гарыла, Gorilla beringei шымпанзэ, Pan звычайны шымпанзэ, Pan troglodytes баноба, Pan paniscus людзі, Homo чалавек разумны, Homo sapiens
Між тым, антраполагі часцей адносіць да гамінідаў толькі ўласна людзей і некаторых іх вымерлых продкаў (Australopithecus, Ardipithecus і інш.). Існавалі таксама пераходныя выкапневыя формы паміж імі і іншымі прыматамі (уранапітэк, хунгарапітек і інш.), сістэматыка якіх не вызначаная. Гамініды ў антрапалогіі вылучаюцца на падставе двух простых крытэраў: двуногасць і рэдукцыя зуба-сківічнага апарату (памяншэнне клыкоў, парабалічная форма зубной дугі, скарочаныя сківіцы). Яны таксама адрозніваюцца ад іншых прыматаў буйнейшым мозгам (ад 600 да 2000 мл).
Гл. таксама
Парантрапы
Літаратура Цягака Л. І. Гамініды // — С.15 Алексеев В. П., Першиц А. И. История первобытного общества. М., 1999; М., 2001; Хрисанфова Е. Н., Перевозчиков И. В. Антропология. М.: Изд-во МГУ, 1999.
Катэгорыя:Сямействы млекакормячых