Плаўт, Ціт Макцый Плаўт (; ) — адзін з найвядомейшых, побач з Тэрэнцыем, рымскіх паэтаў-камедыёграфаў.
Біяграфія Аб жыцці Плаўта вядома мала надзейнага. Цыцэрон называе год яго нараджэння і згадвае, што ён дажыў да старасці (адсюль прынятыя ў літаратуры гады жыцця — умоўна лічыцца, што ён пражыў каля 70 год). Павел Дыякан (абапіраючыся, магчыма, на згубленыя сёння антычныя крыніцы) паведамляе, што Плаўт паходзіў з нярымскай сям’і, з Сарсіны (Умбрыя); калі гэта сапраўды так, то няроднаю для яго лацінаю Плаўт авалодаў надзіва добра.Introduction // Plautus, vol. I., edited and translated by W. de Melo. Harward University Press, 2011.
Плаўт узяў сябе за ўзор аўтараў грэкамоўнай «новай камедыі» (перадусім Менандра), чые п’есы перакладаў і апрацоўваў. Паводле Аўла Гелія, у яго часы Плаўту прыпісвалася каля 130 камедый, аднак спрэчкі аб сапраўднасці многіх тэкстаў вяліся ўжо ў антычнасці; Варон паведамляе, што толькі 21 п’есу прыпісвалі Плаўту ўсе і згодна. Нам сёння вядомыя тэксты 20 камедый Плаўта, некаторыя з іх х лакунамі (усе — з ліку згаданых вышэй «бясспрэчна Плаўтавых»; з іх амаль цалкам згубленая толькі «Vidularia»).
Выявай Плаўта, магчыма, з’яўляецца непадпісаная статуя з пары, знойдзенай ў Рыме ў 16 ст. (іншая падпісана Пасейдзіп).
Творы Традыцыйны збор з 21 камедыі Плаўта ў алфавітным парадку, які амаль цалкам дажыў да нашых дзён, уключае наступныя творы:
Amphitryon Asinaria Aulularia (Збаночак; канец камедыі згублены) Bacchides (пачатак камедыі згублены) Captivi Casina Cistellaria Curculio Epidicus Menaechmi Mercator Miles Gloriosus (Ваяр-выхваляка) Mostellaria Persa Poenulus Pseudolus (Псеўдол) Rudens Stichus Trinummus Truculentus Vidularia (захаваліся толькі фрагменты)
Спадчына Плаўт аказаў значны ўплыў на Шэкспіра; у прыватнасці, шэкспірава «Камедыя памылак», праўдападобна, наўпрост заснаваная на плаўтавай камедыі Menaechmi.
Беларускія пераклады Камедыю «Збаночак» (Aulularia) пераклаў з лацінскай Антон Францішак Брыль.
Зноскі
Спасылкі Плаўт на сайце часопіса «ПрайдзіСвет»
Катэгорыя:Драматургі Старажытнага Рыма Катэгорыя:Лацінамоўныя пісьменнікі