Горны прыстанак ад летняй спёкі (; маньчжурская: Halhūn be jailara gurung) — афіцыйная назва летняй рэзідэнцыі кітайскіх імператараў дынастыі Цын на поўнач ад Пекіна, у горадзе Чэндэ, правінцыя Хэбэй. Уключаны ў спіс помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. thumb|злева|Від на рэзідэнцыю маньчжурскіх імператараў у Чэндэ.

Горны прыстанак будаваўся на працягу 89 гадоў, з 1703 па 1792 гады. На тэрыторыі ў 5,6 кв. км., падзеленай на двор афіцыйных прыёмаў і прыватныя пакоі імператарскай сям'і, раскінулася нямала палацаў і цырыманіяльных збудаванняў, большасць з якіх капіруе стылі і ландшафты, характэрныя для розных куткоў Цынскай імперыі. Тым жа імкненнем да стылізацыі адзначаны і прылеглыя да імператарскага саду храмавыя комплексы, як, напрыклад, Путо — паўтор тыбецкага палаца Патала.

Спасылкі

Дакументы на сайце Сусветнай спадчыны

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Кітаі Катэгорыя:Палацы Кітая Катэгорыя:Паркі Кітая