Герцагства Урбіна () — дзяржава, якая існавала ў Марке ў эпоху Рэнесансу. Размяшчалася паміж Фларэнційскай рэспублікай і Адрыятычным морам, на поўдні межавала з папскімі ўладаннямі.
Тытул «графаў Урбіна» быў падараваны прадстаўнікам роду Монтэфельтра імператарам Фрыдрыхам II у 1213 годзе. У 1443 годзе Адантоніа да Монтэфельтра атрымаў ад Папы Яўгена IV герцагскі тытул. Пасля згасання роду Монтэфельтра напачатку XVI стагоддзя герцагства перайшло да іх сваякоў, дэла Роверэ.
У 1625 годзе Папа Урбан VIII анексаваў герцагства, зрабіўшы яго правінцыяй Папскай вобласці.
Кіраўнікі Урбіна
Графы Урбіна з роду Монтэфельтра Банконтэ I да Монтэфельтра (1234—1242) Монтэфельтрана II да Монтэфельтра (1242—1255) Гвіда да Монтэфельтра (1255—1285) З 1285 па 1304 гады графства знаходзілася пад папскім кантролем Федэрыга II да Монтэфельтра (1360—1363) Антоніа II да Монтэфельтра (1363—1404) з 1369 па 1375 гады графства знаходзілася пад папскім кантролем Гвідантоніа да Монтэфельтра (1404—1443)
Герцагі Урбіна з роду Монтэфельтра
Адантоніа да Монтэфельтра (1443—1444) Федэрыга III да Монтэфельтра (1444—1482) Гвідабальда да Монтэфельтра (1482—1508) у 1502—1503 — пад уладай Чэзарэ Борджыя
Герцагі Урбіна з роду дэла Роверэ Франчэска Марыя I дэла Роверэ (1508—1516) Ларэнца II Медычы (1516—1519) у 1517 годзе Франчэска Марыя I дэла Роверэ ненадоўга аднавіў сваю ўладу Франчэска Марыя I дэла Роверэ (1521—1538) Гвідабальда II дэла Роверэ (1539—1574) Франчэска Марыя II дэла Роверэ (1574—1621) Федэрыга Убальда дэла Роверэ (1621—1623) Франчэска Марыя II дэла Роверэ (1623—1631) у сувязі са згасаннем роду дэла Роверэ з 1625 года (афіцыйна — з 1631) — у складзе Папскай дзяржавы
Катэгорыя:Італьянскія дзяржавы Катэгорыя:Урбіна