Стадыён «Спартак» — шматфункцыянальны стадыён у Бабруйску, Беларусь. У цяперашні час выкарыстоўваецца пераважна для футбольных матчаў і з'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Белшына», а таксама жаночай каманды «Бабруйчанка». Стадыён разлічаны на 3 709 чалавек.
Гісторыя Стадыён быў пабудаваны ў красавіку 1934 года. На стадыёне праводзілі свае матчы розныя бабруйскія футбольныя клубы, якія выступалі ў чэмпіянатах БССР і СССР.
16 мая 1993 года на стадыёне «Спартак» бабруйскі «Фандак» атрымаў перамогу над мінскім «Дынама» з лікам 3:2. На матчы прысутнічалі 10 500 гледачоў, пры тым што ўсяго стадыён умяшчаў толькі 4 800Мифология. Фанерные трактористы. Погибшие клубы: «Фандок» (Бобруйск). Часть 1 .
З 1995 года, пасля расфарміравання клуба «Бабруйск» (былы «Фандак»), адзіным клубам у Бабруйску стала «Белшына». Таксама на стадыёне «Спартак» праводзіць матчы жаночы клуб «Бабруйчанка», адзін з найлепшых у Беларусі. На стадыёне неаднаразова праводзіліся матчы стадыі плэй-оф жаночай Лігі чэмпіёнаў.
Стадыён захоўваў свой першапачатковы выгляд да пачатку 21 стагоддзя. У 2001 годзе была праведзена першая сур'ёзная рэканструкцыя, калі была пабудавана Паўночная трыбуна. Пасля стадыён рэканструяваўся ў рамках падрыхтоўкі да рэспубліканскага конкурсу «Дажынкі-2006». Тады была пакладзена сучасная бегавая дарожка, пабудавана Паўднёвая трыбуна і два міні-футбольных поля, усталявана электроннае табло.
Спасылкі Профіль стадыёна на fcbelshina.by Профіль стадыёна на pressball.by «По домам». Проект Offside.by о стадионах Беларуси. Эпизод 7: «Спартак» (Бобруйск)
Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Беларусі Катэгорыя:Спорт у Бабруйску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бабруйска Катэгорыя:1934 год у Бабруйску