Дзяніс Галайда (нар. , ) — украінскі футбаліст, паўабаронца. У 2008 годзе правёў чатыры матчы за нацыянальную зборную Украіны.

Клубная кар’ера Выхаванец крымскага футбола (вучылішча Алімпійскага рэзерву, сяло Красналессе). У складзе «Таўрыі» ў Вышэйшай лізе Украіны дэбютаваў у 17-гадовым узросце, пры трэнеры Анатоле Заяеве.

У лістападзе 2008 года ў чвэрцьфінальным паядынку Кубка Украіны супраць «Металіста» атрымаў пералом ключыцы і выбыў да канца сезона. Пасля таго як галоўным трэнерам у лістападзе 2010 года стаў Валерый Пятроў, Галайда разам з Аляксандрам Каўпаком і Ільём Галюзам былі пераведзены ў дубль, нягледзячы на тое што яны доўгі час былі лідарамі каманды. Перад апошнім восеньскім матчам «Таўрыі» ў чэмпіянаце Украіны супраць «Ворсклы», Галайда быў вернуты ў першую каманду.

У пачатку снежня 2010 года падпісаў трохгадовы кантракт з данецкім «Металургам». Па заканчэнні кантракта ў снежні 2013 года па ўзаемнай згодзе з клубам атрымаў статус свабоднага агента.

У канцы сакавіка 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам». У складзе слуцкага клуба трывала выступаў у аснове на пазіцыі правага (часам таксама левага) паўабаронцы. У маі 2014 года атрымаў траўму, у канцы таго ж месяца вярнуўся ў асноўны склад, але стаў атрымоўваць менш часу. 23 чэрвеня 2014 года кантракт са «Слуцкам» быў скасаваны.

У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Металург». З-за траўмы, аднак, доўгі час не з’яўляўся на полі, і толькі ў лістападзе 2014 года стаў гуляць за моладзевую каманду данчан. У выніку, згуляў у асноўнай камандзе толькі адзін матч, а ўлетку 2015 года «Металург» спыніў існаванне.

Пасля распаду «Металурга» Дзяніс вярнуўся ў Крым, стаўшы іграком клуба ТСК. У дэбютным матчы чэмпіянату Крыма забіў гол у браму севастопальскага СКЧФ. У ліпені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Мижнародная кар’ера У 2006 годзе пагадзіўся дапамагчы зборнай крымскіх татараў на турніры непрызнаных краін ELP Cup.

У нацыянальнай зборнай Украіны дэбютаваў 26 сакавіка 2008 года ў таварыскім матчы са зборнай Сербіі (2:0), у якім адзначыўся галявой перадачай на Андрэя Шаўчэнку.

Дасягненні Уладальнік Кубка Украіны: 2009/10

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі зборнай Украіны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Гаверла Ужгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК ТСК Сімферопаль