Хуліа Хорхэ Алартыкаэчэа (; ) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1986 у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Біяграфія Значную частку кар’еры Алартыкаэчэа правёў у «Расінгу», аднак ён паспеў пагуляць і за два іншыя вялікія клубы аргенцінскага футбола — «Рывер Плэйт» (у якім ён усё ж выйграў свой адзіны чэмпіёнскі тытул на клубным узроўні) і «Бока Хуніярс». Таксама непрацяглы час выступаў у «Нанце» і «Аргенцінас Хуніярс», а завяршаў кар’еру ў «Дэпартыва Мандыю» (цяпер «Тэкстыль Мандыю»).

За перыяд з 1982 па 1990 год Алартыкаэчэа тройчы прымаў удзел у чэмпіянатах свету. У 1986 годзе ён стаў чэмпіёнам свету, згуляўшы ва ўсіх сямі матчах зборнай. У 1990 годзе дапамог камандзе дайсці да фіналу, у якім аргенцінцы саступілі зборнай ФРГ. На тым турніры Алартыкаэчэа згуляў у пяці матчах. Прапусціў фінальны матч з-за лішняй жоўтай карткі, атрыманай у паўфінальнай гульні з Італіяй.

У цяперашні момант кіруе ўласнай дзіцяча-юнацкай футбольнай школай.

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.

Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Расінг Авельянеда Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Нант Катэгорыя:Ігракі ФК Аргенцінас Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Тэкстыль Мандыю Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Аргенціны Катэгорыя:Трэнеры зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Трэнеры жаночай зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1986