«Беркут» () — былое падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння МУС Украіны, створанае ў 1992 годзе на аснове аддзелаў міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП). 25 лютага 2014 года выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў падпісаў загад № 144 «Пра ліквідацыю спецыяльных падраздзяленняў міліцыі грамадзянскай бяспекі „Беркут“».
24 сакавіка 2014 года міністр унутраных спраў Расійскай Федэрацыі Уладзімір Калакольцаў паведаміў, што крымскі «Беркут» захавае сваю назву ў складзе Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай ФедэрацыіКолокольцев: крымский «Беркут» сохранит свое название в составе органов МВД РФ // ИТАР-ТАСС. — 2014. — 24 марта..
На запыт «Радыё Свабода» ў 2014 годзе пасля публікацыі сайту газеты «Салідарнасць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Беркуту», прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не каментуе нізкаякасныя сачыненні на вольную тэму, размешчаныя ў інтэрнэце».
Тым не менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Беркута» ў радах АМАПу. Выданне «Новы Час» працягнула журналісцкі цыкл расследаванняў і ў 2021 годзе, выявіўшы яшчэ больш такіх асоб.
Аперацыі 18 ліпеня 1995 «Беркут» удзельнічаў у зрыве пахавання кіеўскага патрыярха Уладзіміра ў Сафійскім саборы. На загад прэзідэнта Кучмы спецаддзелы зладзілі збіццё прадстаўнікоў УПЦ КП на Сафійскій плошчы«Чорний вівторок» : Похорон Патріарха Володимира;Біля стін Софійському соборі в Києві поховано українського Патріарха Володимира (1995) . лістапад — снежань 2013 — «Беркут» удзельнічаў у гвалтоўным разгоне Еўрамайдана ў КіевеУП. Субота, 30 листопада 2013, 05:41Розгін демонстрантів. 5 канал.
Спасылкі
16 годів спецпідрозділи «Беркут» охороняють наш спокій! (16.01.2008, сайт МВС України)
Катэгорыя:Еўрамайдан Катэгорыя:Міліцыя Катэгорыя:АМАП Катэгорыя:Спецыяльныя падраздзяленні Украіны Катэгорыя:Неваенныя арганізацыі па барацьбе з тэрарызмам Катэгорыя:З’явіліся ў 1988 годзе Катэгорыя:Анексія Крыма Расіяй Катэгорыя:Зніклі ў 2014 годзе