Бараво́е — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Ласіца, за 32 км у напрамку на ўсход ад горада Паставы.
Плошча паверхні 0,24 км². Даўжыня 0,82 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Найбольшая глыбіня возера 15 м, сярэдняя каля 6 м. Плошча вадазбору 6,25 км². Схілы катлавіны возера на паўночным захадзе стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя.
Пратокай злучана з возерам Крывое, выцякае ручай у возера Круглае.
Літаратура
— С. 287.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна