Адольф Усцінавіч Варановіч (, в. Мікольцы, , Мінская вобласць — 2001, в. Мікольцы, Мядзельскі раён) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Мікольцы ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Мядзельскай сярэдняй школы (1957) паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча (скончыў у 1960). Працаваў у мастацкай майстэрні Аршанскага льнокамбіната мастаком па тканінах, а таксама ў дзіцячай мастацкай школе выкладчыкам. З 1989 г. - член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 года.
Памёр у 2001 годзе ў Мікольцах. Пахаваны там жа.
Творчасць Першыя апавяданні апублікаваў у 1970 г. (штотыднёвік «Літаратура і мастацтва»). Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў «Высокі падмурак» (1978), «Агні хат» (1986).
Літаратура
Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава