Антон Рафаэль Менгс (; , , Багемія, цяпер Усці-над-Лабем, Чэхія — , ) — самы буйны нямецкі жывапісец эпохі класіцызма.
Біяграфія
Сын саксонскага прыдворнага мастака — датчаніна па паходжанні. Спачатку маляванне вывучаў разам са сваёй сястрой пад кіраўніцтвам бацькі. З 1741 па 1744 гады разам з бацькам жыў у Рыме, дзе вывучаў антычнае мастацтва і працы старых майстроў (Рафаэля, Карэджа). У Рыме Менгс вучыўся ў і . Вярнуўшыся ў Дрэздэн, у 17 гадоў атрымаў пасаду кабінетнага мастака. У 1746 годзе прыехаў у Рым другі раз. Перайшоў у каталіцызм і ўзяў шлюб з рымскай натуршчыцай Маргерыта Гуацы.
У 1749 вярнуўся ў Дрэздэн. У 1751 годзе прызначаны галоўным прыдворным мастаком, з гадавым дараваннем 1000 талераў. Ужо ў новай пасадзе атрымаў заказ на выкананне алтарнай кампазіцыі «Ушэсце» для прыдворнай царквы ў Дрэздэне. Ён выехаў у Рым, каб пачаць працу над карцінай побач з творамі італьянскіх мастакоў, і наведаў адначасна Венецыю і Фларэнцыю. Дзякуючы пратэкцыі кардынала Алесандра Альбані замовіў Менгсу для сваёй галерэі копіі твораў Гвіда Рэні, Анібале Карачы, Рафаэля, у тым ліку фрэску апошняга «Афінская школа».
У канцы 1755 года Менгс пазнаёміўся з Іаганам Іахімам Вінкельманам, які неўзабаве стаў самым блізкім яго сябрам і аказаў вялікі ўплыў на фарміраванне поглядаў мастака ў галіне тэорыі жывапісу. Спрыяў Менгсу іспанскі дыпламат і мецэнат . У 1755 году мастак атрымаў ад Папы Клімента XIII званне рыцара «Ордэна Залатой шпоры».
Увесну 1756 ён пачаў на віле Альбані фрэскавыя роспісы плафона і люнетаў («Парнас», тонда «Рым» і «Геній»). Гэтая праца Менгса лічыцца ключавым творам нямецкага класіцызма, сам жа майстар уганараваны Вінкельманам звання «найвялікшага мастака свайго часу»Art-каталог: живопись и графика — Антон Рафаэль Менгс (1728—1779) .
У канцы 1759 года прыбыў у Неапаль для працы над алтарнай кампазіцыяй «Уводзіны Марыі ў храм» для Каралеўскай капэлы ў Казерце, пісаў партрэты членаў каралеўскай сям’і. Пасля таго, як Карл IV Неапалітанскі атрымаў у спадчыну за бацькам іспанскі каралеўскі трон, Менгс вярнуўся ў Рым. У 1761 годзе мастак з’ехаў у Мадрыд, дзе сумесна з Джавані Батыста Цьепала афармляў . Працаваў ён таксама і ў загарадных каралеўскіх рэзідэнцыях Аранхуэсе і Ла-Гранхе. Ганарары абодвух майстроў пры іспанскім каралеўскім двары былі надзвычай высокія. У Іспаніі адным з вучняў Менгса быў . У кастрычніку 1766 года з-за сваркі з Вінкельманам Менгс назаўжды спыніў зносіны з ім. З 1772 па 1773 год Менгс знаходзіўся ў Неапалі, зноў працуючы над партрэтам членаў каралеўскай сям’і. У 1773 годзе аўтапартрэт Менгса ў галерэі Уфіцы быў змешчаны на ганаровым месцы — пад карцінай Рафаэля. У 1774 годзе быў абраны прэзідэнтам рымскай Акадэміі Святога Лукі. У тым жа годзе ён зноў прыехаў у Іспанію, там пазнаёміўся з маладым Гоям, талент якога, верагодна, ацаніў і дапамог таго атрымаць месца мастака Каралеўскай шпалернай мануфактуры святой Варвары. Менгс і сам ствараў кардоны для гэтай мануфактуры. З-за хваробы — ён дрэнна пераносіў мадрыдскія халодныя зімы — Менгс вярнуўся ў 1777 годзе ў Рым. Памёр 16 чэрвеня 1779 года. Пахаваны ў рымскай царквы . У сям’і Менгсаў было дваццаць дзяцей, семярым з іх пасля смерці мастака іспанскі кароль Карл прызначыў пенсіён.
Сачыненні Менгса Gedanken über die Schönheit und über Geschmack in Malerei; Rifflessioni sopra i tre gran pittori, Raffaello, Tiziano e Corregio Lezioni pratt iche di pittura, regole per i maestri affinchè insegnano bene la pittura, e per li dischepoli affinchè la imparano a dovere
Літаратура J. E. W. Müller, «Historische Lobschrift auf R. A. Mengs» (Цюрих, 1781). F. Reber, «R. Mengs» (в «Kunst und Künstler des Mittelalters und der Neuzeit», I изд., 2 т., Лейпцыг, 1878).
Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Прыдворныя мастакі