Пеканбару () — горад у Інданезіі на востраве Суматра. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Рыау().
Тэрыторыя горада выдзелена ў самастойную адміністрацыйную адзінку — муніцыпалітэт (кота). Насельніцтва, паводле вынікаў агульнанацыянальнага перапісу 2010 года, складае 897768 чалавек. Плошча станам на 2010 год — 632,26 км².
Размешчаны ў цэнтральнай частцы вострава Суматра на адлегласці каля 120 км ад узбярэжжа Малакскага праліва і каля 200 км ад узбярэжжа Індыйскага акіяна. Стаіць на абодвух берагах ракі Сіяк ().
Нацыянальны склад насельніцтва вельмі разнастайны. Найбольш шматлікія прадстаўнікі народнасцей мінангкабау, малайцаў, яванцаў, батакаў. Пераважнае веравызнанне гараджан — іслам суніцкага толку.
Спасылкі
</pre>
Катэгорыя:Гарады Інданезіі