Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Моталі, пабудаваны ў 1877 ці ў 1888 годзе. Аб’ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
Гісторыя
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1888 г. з цэглы. Праект храма складзены ў 1867 г. архітэктарам М. БарташэўскімНГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1557, арк. 112; ф. 97, воп. 2, спр. 62.. Будаўніцтва вялося пад наглядам архітэктара К. УвядзенскагаБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 54-55 . Папярэдні храм з дваром святара, размешчаныя на старажытным гарадзішчы, адзначаюцца ў інвентары 1555 г.
Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана паводле кананічнай 4-часткавай схеме: размешчаныя па падоўжнай восі званіца (2 васьмерыкі на чацверыку), трапезная, кубічны храм, 5-гранная апсіда. У сілуэце будынка дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі званіцы і 5-купалле 4-схільнага даху асноўнага аб’ёму. Тры ўваходы вырашаны арачнымі парталамі з казыркамі. У архітэктурным дэкоры выкарыстаны ліштвы лучковых аконных праёмаў, лапаткі, карніз з сухарыкамі, філёнгі.
Інтэр’ер Пры ўваходзе хоры на аркадзе. Апсіда вылучана драўляным 4-ярусным іканастасам канца 19 ст. Абразы 18 — 19 ст.: «Хрыстос Пантакратар», «Хрыстос у пустыне», «Адзігітрыя», «Святое сямейства», «Праабражэнне», «Ражджаство Прасвятой Багародзіцы», «Серафім Сароўскі», «Спас Пантакратар», «Святы Феадосій», «Маці Божая Замілаванне» (у чаканным абкладзе, 1808).
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Моталь Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Іванаўскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мсціслава Барташэўскага