Пазіцы́йная сістэ́ма злічэ́ння - сістэма злічэння, у якой вага лічбаў залежыць ад пазіцыі, якую яны займаюць. Гэта пазіцыя называецца разрадам і нумаруецца справа налева: 4 8 3 9 7 1 № разрада: 6 5 4 3 2 1

Значэнне, n-разраднага ліка ў пазіцыйнай сістэме вызначаецца як сума вагаў кожнай лічбы, а вага кожнай лічбы ёсць здабытак базавай вагі гэтай лічбы і вагі адпаведнага разрада:

У дзесятковай сістэме злічэння ўжываюцца дзесяць лічбаў, базавыя вагі якіх - ад 0 да 9. Вагі разрадаў вызначаюцца наступным чынам:

№ разрада (i) вага разрада (di) 1 1 2 10 3 100 4 1000 ... ... n 10n-1

Такім чынам, напрыклад лік 4635 можна прадставіць як 4*1000+6*100+3*10+5*1.

Акрамя дзесятковай, ужываюцца таксама наступныя пазіцыйныя сістэмы злічэння:

двайковая (бінарная) – ужываецца ў вылічальнай тэхніцы шаснаццаткавая – ужываецца для больш кампактнага запісу двайковых лікаў.

Гл. таксама Пераход між сістэмамі злічэння

Катэгорыя:Сістэмы злічэння