thumb|200px|Базальт База́льт — магматычная горная парода, адна з найбольш пашыраных у зямной кары.

Складаецца пераважна з плагіяклазу, піраксену, алівіну, вулканічнага шкла.

Характэрны цёмны колер. Структура горнай пароды парфірападобная ці шклістая. Шчыльнасць 2,52—2,97 г/см³. Тэмпература плаўлення 1000—1250 °C.

Базальты займаюць агромністыя плошчы дна акіянаў і велізарныя тэрыторыі мацерыкоў (трапы), утвараюць лавы многіх вулканаў.

На Беларусі базальты выяўлены на паўднёвым захадзе, у Брэсцкай упадзіне.

Базальт выкарыстоўваецца ў каменналіцейнай прамысловасці, як будаўнічы і абліцовачны матэрыял.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Магматычныя горныя пароды Катэгорыя:Будаўнічыя матэрыялы