Іосіф Робертавіч Варановіч () — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Заслужаны дзеяч навукі БССР.
Біяграфія Нарадзіўся 3 снежня 1928 года ў в. Гайна Лагойскага раёна Менскай акругі ў сялянскай сям’і.
У 1953 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і з тых часоў працаваў у Беларускім НДІ траўматалогіі і артапедыі. З 1972 па 1993 год — дырэктар БелНДІТА і адначасова галоўны траўматолаг-артапед Міністэрства аховы здароўя БССР, з 1993 года — галоўны навуковы супрацоўнік БелНДІТА.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1985—1990), старшынёй камісіі па ахове здароўя, сацыяльным забеспячэнні, фізкультуры і спорце, членам ЦК Чырвонага Крыжа РБ.
Памёр 21 жніўня 2018 года.
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны»; Ордэн Айчыны III ступені; нагрудныя знакі «Вынаходнік СССР», «Выдатніку аховы здароўя» (СССР), «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»; медаль імя М. М. Прыёрава; срэбны медаль імя П. Л. Капіцы; прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000) — за манаграфію «Пухліны пазваночніка».
Літаратура
Катэгорыя:Траўматолагі Беларусі Катэгорыя:Артапеды Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання