Акруга Лебак — акруга ў інданезійскай правінцыі Бантэн. У склад акругі ўваходзіць 28 раёнаў, 340 сельскіх паселішчаў і 5 гарадскіх. Праз акругу праходзіць чыгунка Джакарта-Мерак.
Гісторыя
У акрузе Лебак ў студзені 1856 пост асістэнта-рэзідэнта атрымаў Эдуард Доўвес Дэкер. Ён сутыкнуўся з жахлівымі злоўжываннямі мясцовых інданезійскіх кіраўнікоў, а таксама знайшоў, што яго папярэднік Каролюс быў атручаны. Пасля таго, як абвінавачванне, высунутае ім супраць рэгента (вышэйшая пасада ў правінцыі для інданезійскага кіраўніка) было адпрэчана кіраўніцтвам калоніі, ён у лютым 1856 года падаў у адстаўку. Не сустрэўшы разумення ўлад і не знайшоўшы працу на Яве, у наступным годзе ён канчаткова вярнуўся ў Еўропу. У 1859 годзе ў Брусэлі Доўвес Дэкер напісаў раман «Макс Хавелар, або Кававыя аўкцыёны Нідэрландскага гандлёвага таварыства», які моцна паўплываў на кіруючыя колы Нідэрландаў і дзякуючы бліскучай мове усталяваў новыя стандарты ў галандскай літаратуры.
Адміністрацыйны падзел
Акруга дзеліцца на наступныя раёны:
Банджарсары Баях Баджангманік Чыбадак Чыбебер Чыгемблонг Чыхара Чыджаку Чыкулур Чылесес Чылагранг Чымарга Чыпанас Чырынтэн Чыругбітунг Гурунгкенчана Каланг Аньяр Лебак Гедонг Лёвідамар Маджа Малінгпінг Мунчанг Пангаранган Ранкгасбітунг Саджыра Сабанг Ванасалам Варунгунунг
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Лебак