Крушынаўскае возера — возера ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Друць, за 22 км на паўночны захад ад горада Рагачоў, каля пасёлка Заазер'е.

Плошча паверхні 0,96 (1,03Сайт ДА па меліярацыі зямель, воднай і рыбнай гаспадарцы «Белводгас») км². Даўжыня 1,9 км. Найбольшая шырыня 0,72 км. Даўжыня берагавой лініі 4,61 км. Найбольшая глыбіня 7,1 м, сярэдняя - 4,1 м. Аб'ём вады 3,94 млн м³. Плошча вадазбору 23,6 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны на поўдні і ўсходзе параслі хмызняком. Вакол возера забалочаная поймаИванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 4.. Берагі нізкія, пясчаныя. Сцёк у Друць па рацэ Заазер'е на поўдні і ручаю без назвы на поўначы.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, джгір, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 4.

Катэгорыя:Азёры Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друці