Чарні́ца, Чарніцы — рака ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бася (басейн Сажа).
Даўжыня ракі 12 км, Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 м/км. Плошча вадазбору каля 35 км². Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Пачынаецца каля вёскі Рабкі (Дрыбінскі раён), упадае ў Басю на ўсход ад вёскі Рудзіцы (Шклоўскі раён). Каля ракі вёскі Белая, Забор'е, Праабражэнск. Паміж вёскамі Белая і Забор'е на рацэ вадасховішча (сажалка).
Літаратура — С. 322.
Ліст карты N-36-062. Стан мясцовасці на 1979 г.
Катэгорыя:Рэкі Дрыбінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Басі