thumb|ЗРК «Аса-АКМ» (Польшча, 2007) Зенітны ракетны комплекс (ЗРК; + + — напрамак + верацяно + спалучэнне) — функцыянальна звязаныя баявыя і тэхнічныя сродкі для знішчэння паветраных цэляў ракетамі (ЗКР). Ёсць адным з асноўных сродкаў супрацьпаветранай абароны (СПА). Мае , сродкі выяўлення, апазнавання, мэтаўказання і кіравання, прылады перавозу і рамонту, крыніцы электрасілкавання. Функцыянальнае і тактычнае звязанне некалькіх ЗРК адзіным загадным пунктам утварае зенітную ракетную сістэму.
ЗРК распрацавалі пры канцы Другой сусветнай вайны. У 1950-я гады паступіў на ўзбраенне ў войскі ЗША і СССР. Адрозніваюць наземныя і карабельныя; далёкага дзеяння (на адлегласці звыш 100 км), сярэдняй (30—100 км) і малой (10—30 км) адлегласці, бліжняга дзеяння (да 10 км); усепагодныя і неўсепагодныя; стацыянарныя і рухомыя (самаходныя, буксавальныя і пераносныя).
Беларусь Падраздзяленні СПА Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь валодаюць ЗРК далёкага дзеяння (С-200В «Вега»), сярэдняй далёкасці «С-300» (С-300П і С-300В), малой далёкасці «Бук» і блізкага дзеяння «Аса» (Аса-АКМ) і «Тор» (Тор-М2).
Катэгорыя:Зенітна-ракетныя комплексы Катэгорыя:Супрацьпаветраная абарона Катэгорыя:Ваенная тэхніка Катэгорыя:Ракетная зброя Катэгорыя:Проціракетная абарона