«Беларускае слова=Byelorussian Word» — газета беларускай дыяспары, неафіцыйны орган Беларускай цэнтральнай рады. Заснавана ў Германіі (Міхельсдорф) 17 снежня 1948. Напачатку выходзіла як дадатак «Appendix to the Ukrainian newspaper» да газеты «Ukrainian News», з 25 сакавіка 1949 (№ 4 (5)) — як самастойнае выданне. З сакавіка 1950 да сакавік 1954 не выдавалася. Выданне адноўлена 25 сакавіка 1954, а з № 3 (32) (снежань 1956) выдавалася ў Саўт-Рыверы. Апошні нумар (№ 2 (39)) выйшаў у снежні 1958.
Рэдактары А. Русак Ю. Стукаліч Ю. Сабалеўскі Я. Кіпель
Катэгорыя:Газеты ЗША на беларускай мове Катэгорыя:Беларуская цэнтральная рада Катэгорыя:1948 год у Германіі Катэгорыя:Газеты Германіі на беларускай мове Катэгорыя:1954 год у ЗША Катэгорыя:Міхельсдорф (Кам) Катэгорыя:Саўт-Рывер Катэгорыя:З’явіліся ў 1948 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1958 годзе