Сцяпа́н Сярге́евіч Вастрацо́ў (, с. , , Расійская імперыя — ) — савецкі военачальнік. Удзельнік Першай сусветнай вайны і Грамадзянскай вайны, бальшавік.
Біяграфія Нарадзіўся 17 снежня 1883 ў сям’і селяніна, працаваў кавалём. У 1905 годзе ўступіў у РСДРП, меншавік (у 1918 парваў з меншавікамі).
З 1906 па 1909 служыў у арміі радавым, за рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат у 1909 г. быў асуджаны на 3 гады турмы. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, за адвагу быў узведзены ў прапаршчыкі, узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі. У Чырвонай Арміі ён служыў з 1918 года.
У 1919—1920 г. камандаваў 242-м Волжскім палком 27-ы стралковай дывізіі на Усходнім і Заходнім франтах, вызначыўся пры ўзяцці Чалябінска, Омска і Мінска. У 1921 стаў начальнікам упраўлення войскаў УНК па ахове межаў Сібіры, у 1922 камандаваў групай войскаў Народна-рэвалюцыйнай арміі Далёкаўсходняй рэспублікі пры штурме Спаскай і выгнанні белагвардзейцаў з Прымор’я. У 1923 узначальваў экспедыцыйны атрад пры ліквідацыі атрада генерала Пепяляева ў Ахоцка-Аянскім раёне (Ахоцка-Аянская аперацыя). У 1924-28 гадах камандаваў дывізіямі ў БССР.
Вастрацоў скончыў Ваенна-акадэмічныя курсы ў 1927 г., потым камандаваў 51-й стралковай дывізіяйТимофеев Е. Д. С. С. Вострецов.— М: Воениздат, 1981..
14 кастрычніка 1929 года камандуючы войскамі В. К. Блюхер прызначыў С. С. Вастрацова 18-га стралковага корпусаФедюнинский И. И. «На Востоке». М. Воениздат. 1985.Военный энциклопедический словарь. М., Военное издательство, 1984..
У перыяд падрыхтоўкі да ваенных аперацыях на Кітайска-Усходняй чыгунцы (КУЧ) у складзе Асобай Далёкаўсходняй арміі (АДУА) створана Забайкальская група войскаў, у склад якой увайшло кіраванне 18-га стралковага корпуса. Войскамі Забайкальскай групы войскаў, застаючыся адначасова камандзірам 18-га стралковага корпуса, камандаваў С. С. Вастрацоў.
Удзельнічаў у Маньчжура-Чжалайнорскай аперацыі ў 1929 годзе.
З 1930 камандзір корпуса ў Новачаркаску.
3 мая 1932 на могілках у Новачаркаску скончыў жыццё самагубствам (застрэліўся). Пахаваны ў Растове-на-Доне.
Узнагароды
Ён узнагароджаны 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга (за ўдзел пры ўзяцці Чалябінска і Мінска, пры штурме Спаскай і за ліквідацыю атрада Пепяляева) і Ганаровай рэвалюцыйнай зброяй.
Літаратура
Шамбаров В. Е. Белогвардейщина. М., Эксмо-Пресс, 2002 Митюрин Д. В. Гражданская война: Белые и Красные. М., Аст, 200 Гражданская война в лицах (фотодокументы). Тимофеев Е. Д. Степан Вострецов. М., Воениздат, 1981 Вострецов Степан Сергеевич ЦГАСА. Ф.39472; 41 д.; 1929—1931 гг. Управление 18-го стрелкового корпуса ОКДВА. http://guides.rusarchives.ru/browse/guidebook.html?bid=121&sid=91911 ЦГАСА. Ф.887; 144 д.; 1924—1932, 1935—1940 гг. Управление 18-го стрелкового корпуса (бывшая 2-я армия ДВФ). Военный энциклопедический словарь. М., Военное издательство, 1984. С. 165 Вострецов Степан Сергеевич; с. 423 Маньчжуро-Чжалайнорская операция 1929; с.686 Совеско-Китайский конфликт 1929; Федюнинский И. И. «На Востоке». М.: Воениздат, 1985
Спасылкі
Биография Вострецов Степан Сергеевич
Катэгорыя:Военачальнікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Узнагароджаныя ганаровай рэвалюцыйнай зброяй Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Военачальнікі-самазабойцы Катэгорыя:Меншавікі Катэгорыя:Удзельнікі баёў на КУЧ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Башкартастане