Клімо́вічы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе пазначана ў актах Слонімскага земскага суда.

У XIX стагоддзі ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Чэрні, які належаў Ф. Ягміну. У 1858 годзе вёска з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.

8 мая 1970 года вёска Клімовічы з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..

Насельніцтва 139 сялянскіх душ (1858) 226 жыхароў (1905) 16 двароў, 114 жыхароў (1921) 113 жыхары (1959) 79 жыхароў (1970) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2005) 1 жыхар (2009) 3 жыхары (2019) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2026)Пашпарт Чэрнінскага сельскага Савета (руск.).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна