Гілі-Матанг () — востраў у групе Малых Зондскіх астравоў у Інданезіі. Плошча — каля 30 км². Незаселены.
Гілі-Матанг знаходзіцца ў 2,2 км на паўднёвы захад ад суседняга буйнога вострава Флорэс, 6 км на паўднёвы ўсход ад вострава Рынча. Даўжыня і найбольшая шырыня вострава Гілі-Матанг — каля 4 км. Мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт — гара Матанг, якая дасягае 441 м над узроўнем мора.
Гілі-Матанг уваходзіць у склад інданезійскага нацыянальнага парка Камода. Флора характэрная для саванны. Востраў насяляюць каля 100 камодскіх варанаў.
Спасылкі Savanna on Gili Motang, Komodo National Park geographic.org BFFC — Opening Season 2012 (Gili Motang)
Катэгорыя:Малыя Зондскія астравы Катэгорыя:Астравы Інданезіі Катэгорыя:Незаселеныя астравы