Тура́ — рака ў Свярдлоўскай і Цюменскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Табол (прыток Іртыша).
Даўжыня Туры 1030 км. Плошча вадазбору 80 400 км². Сярэднегадавы расход вады каля горада Цюмень 181 м³/с. Суднаходная на адлегласці 635 км ад вусця.
Рака пачынаецца на Сярэднім Урале, працякае па Заходне-Сібірскай раўніне. На рацэ 3 вадасховішчы і Верхатурская ГЭС. Асноўныя прытокі: Салда, Тагіл, Ніца, Пышма, Актай.
На рацэ гарады: Верхняя Тура, Ніжняя Тура, Верхатур’е, Турынск, Цюмень.
Літаратура
Спасылкі Река Тура (Долгая) // Государственный водный реестр РФ Тура (река) // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Басейн Іртыша Катэгорыя:Рэкі Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Цюменскай вобласці